З 7 чэрвеня ў Кіеве пачынаюцца бясплатныя курсы беларускай мовы «Мова нанова»
Шаноўныя сябры! Першая сустрэча «Мова Нанова» бяз гальштукаў адбудзецца ў суботу 7 чэрвеня ў м.Буча пад Кіевам. Захапіце з сабой капялюшыкі, сонечныя акуляры і рэчы, неабходныя для купання. Добры настрой гарантуем! Тэма заняткаў: «Нашы імёны». Выезд ад прыпынку Святошын у 12.18.
Каментары