Тарута: Перамовы з пратэстоўцамі на ўсходзе Украіны ўскладненыя тым, што ў іх пастаянна змяняюцца лідары
Перамовы з прадстаўнікамі пратэстоўцаў на Данбасе ўскладненыя тым, што ўвесь час змяняюцца іх лідары, адзначае кіраўнік Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Сяргей Тарута.
«Садзіцца трэба (за стол перамоваў), але трэба разумець, з кім садзіцца. З таго боку людзі пастаянна мяняюцца, перманентна змяняюцца лідары. Мы з імі вядзем перамовы, а кожны раз з'яўляюцца іншыя і іншыя», — сказаў Тарута падчас першага агульнанацыянальнага «круглага стала адзінства» ў Кіеве ў сераду.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што весці дыялог трэба, перш за ўсё, з грамадзянскай супольнасцю. «І калі будуць прадстаўнікі, якія будуць ўпаўнаважаныя прысутнымі, з імі трэба весці дыялог, хто будзе адказваць за свае дзеянні. Пакуль такіх няма», — заявіў Тарута.
Каментары