Генеральная пракуратура Украіны ўсталявала асобаў, якія нападалі на людзей на Майдане Незалежнасці ў Кіеве падчас акцый пратэсту, і асобаў, якія іх наймалі.
Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Кіеве паведаміў, адказваючы на пытанні журналістаў, в.а. генеральнага пракурора Украіны Алег Махніцкі.
Паводле яго слоў, дзеянні так званых «цітушак» падпадаюць пад артыкул Крымінальнага кодэкса аб бандфармаваннях, і дасудовым следствам ужо ўстаноўлена схема прымянення гэтых людзей, тыя, хто іх наймаў і хто непасрэдна прымаў удзел у нападах.
Каментары