Раскамнагляд па патрабаванні генеральнай пракуратуры Расіі абмежаваў доступ да інтэрнэт-выданняў Грані.Ру, Каспаров.ру, Ежедневный журнал, а таксама да блога Аляксея Навальнага ў ЖЖ. Пра гэта 13 сакавіка паведамляе на сайце ведамства.
«Названыя сайты утрымліваюць заклікі да супрацьпраўнай дзейнасці і ўдзелу ў масавых мерапрыемствах, якія праводзяцца з парушэннем устаноўленага парадку», — гаворыцца ў паведамленні.
У Беларусі доступ да grani.ru і блога Навальнага пакуль даступны.
Каментары