Сярэднюю школу ў сяле Букавець (Буковець) у Івана-Франкоўскай вобласці Украіны назавуць імем Міхаіла Жызнеўскага.
Надаць мясцовай школе імя загінулага падчас пратэстаў у Кіеве беларуса прапанавалі жанчыны і мужчыны з вёскі Букавець, якія самі былі на Майдане. Ініцыятыву падтрымаў мясцовая сельская рада, падае старонка verchovyna.at.ua.
«Слава Герою! І вечная памяць усім Героям, якія аддалі сваё жыццё за лепшую будучыню ва Украіне!» – напісалі аўтары старонкі verchovyna.at.ua.
Міхаіл Жызнеўскі — ураджэнец Гомеля, які актыўна падтрымаў Еўрамайдан у Кіеве з першых дзён. Малады чалавек апошнія некалькі гадоў жыў у горадзе Белая Царква ля Кіева, працаваў пазаштатным карэспандэнтам газеты «Соборна Київщина», быў прыхільнікам УНА-УНСО. Міхаіл загінуў 22 студзеня 2014 года ад стрэлу ў сэрца ў раёне стадыёну «Дынама» на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве.
Каментары