Сёння раніцай украінскія вайскоўцы вярнулі пад свой кантроль большасць аб'ектаў на аэрадроме «Бельбек» пад Севастопалем, пад кантролем расейцаў застаецца ўзлётная паласа і каравульнае памяшканне.
Раніцай у «Бельбек» прыбыла калона вайскоўцаў севастопальскай брыгады тактычнай авіяцыі, пад украінскім дзяржаўным сцягам і сваім баявым сцягам яны калонай падышлі да КПП. Расейскія вайскоўцы, якія блакавалі аэрадром, стралялі ўверх папераджальнымі стрэламі, але калона не спынілася, і цяпер вялікая частка вайскоўцаў, украінскіх лётчыкаў на сваіх службовых месцах. Але блакада працягваецца.
Каментары