Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры асудзіў імкненне Расіі ўмяшацца ў падзеі на Украіне і назваў яго «неймаверным актам агрэсіі».
На яго думку, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін «зрабіў ашаламляльны і ўсвядомлены выбар», вырашыўшы задзейнічаць вайскоўцаў на тэрыторыі іншай дзяржавы.
Па словах кіраўніка дзяржаўнага дэпартамента, ён абмеркаваў з шэрагам замежных калег падзеі ва Украіне, і яго суразмоўцы выказалі гатоўнасць дамагчыся ізаляцыі Расіі ў гэтым пытанні.
«Таксама абмяркоўваецца магчымасць візавых абмежаванняў, замарожвання актываў і абмежаванняў у інвестыцыях», — заявіў Кэры, не ўдакладніўшы, супраць каго яны павінны быць уведзены.
Каментары