Свет1717

Стаў перад «Беркутам», каб не стралялі: знайшоўся сведка забойства Міхаіла Жызнеўскага ў Кіеве ВІДЭА

Тым часам як украінская міліцыя і пракуратура дагэтуль не могуць выявіць сведкаў забойства з агнястрэльнай зброі беларуса Міхаіла Жызнеўскага, журналісты кіеўскага тэлеканала «1+1» правялі сваё расследаванне і знайшлі актывіста Майдана, які быў з Міхаілам у апошнія хвіліны жыцця і ўсё бачыў на свае вочы.

Журналісты запісалі інтэрв'ю з Тарасам Кабелякам, сябром Міхаіла Жызнеўскага, які быў з ім у адным шэрагу падчас сутычак са спецназам 22 студзеня на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве і які бачыў як куля трапіла ў сэрца беларуса.

Тарас Кабеляк цяпер знаходзіцца ва Украінскім доме разам з іншымі мітынгоўцамі. Ён распавёў: «22 студзеня нас абудзілі раніцай, мы выступілі 10 чалавек, ішлі з двума драўлянымі шчытамі. І калі прыбеглі на вуліцу Грушэўскага, то сталі ў першым шэрагу».

Пасля весткі пра смерць першай ахвяры сутычак Сяргея Нігаяна, які быў забіты каля 6-й раніцы, сярод мітынгоўцаў была разгубленасць. Гэта выкарыстаў «Беркут», які пайшоў у атаку і заняў ды пачаў разбіраць барыкады мітынгоўцаў. Але калі з Майдана Незалежнасці падышла дапамога, «Беркут» адышоў назад.

Калі «Беркут» адступіў, мітынгоўцы вырашылі заняць старыя пазыцыі, сярод іх у першым шэрагу былі Жызнеўскі з Кабылякам. Апошні працягвае расповед: «У той момант, калі яны адступілі за аўтобусы, мы пайшлі героямі з крыкамі, з воклічамі, пабеглі за імі…

І Міша пайшоў, стаў паміж двума аўтобусамі, закрыў дзірку, каб адтуль не стралялі».

Драўляны шчыт добра абараняў ад гумовых куль, але раптам Міхаіл Жызнеўскі ўпаў на вуліцу Грушэўскага.

«І ў трох метрах, калі пачалі гранаты шашкі, выстралы, я ўбачыў, што ён упаў. Мы падбеглі, падбегі лекары і забралі яго ў медпункт… Цела падала спінай назад у бок Украінскага дома… У шчыце была вялікая дзірка. Куля прыляцела з іх боку»,— распавёў Тарас Кабялка.

Паводле рэканструкцыі тых падзей, зробленай журналістамі «1+1», металічная куля прыляцела ў Міхаіла Жызнеўскага з боку шэрагаў спецназа.

Пра гэта ж сведчыць і доктар Ігар Ількіў, які першым агледзеў рану Міхаіла і які таксама даў інтэрв'ю заявіў «1+1».

Журналісты таксама пагутарылі са спецыялістамі ў галіне зброі, якія засведчылі ім, што ў стрэльбы 12 калібру, якія ёсць на ўзбраенні «Беркута» і з якіх прыстасаваныя пад гумовыя кулямі, можна страляць і металічнай карцеччу, якой былі забітыя Жызнеўскі і Нігаян.

Паводле Ігара Ільківа, лекара Майдана, 22 студзеня было шмат параненых, кантужаных, атручаных газамі, — усяго 159 параненых.

Каля 9-й раніцы ў медычны пункт занеслі беларуса Міхаіла Жызнеўскага, праз паўгадзіны Ількіў зафіксаваў ягоную біялагічную смерць. Трэці забіты куляй Раман Сэнік яшчэ некалькі дзён змагаўся за жыццё, але таксама памёр.

Прадстаўнікі МУС Украіны заяўляюць, што сведчанняў забойства мітынгоўцаў у іх няма. Прадстаўнікі праўладнай Партыі рэгіёнаў заяўляюць, што 22 студзеня целы забітых маглі прынесці аднекуль на вуліцу Грушэўскага.

Каментары17

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу14

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу

Усе навіны →
Усе навіны

Бацьку, які адсудзіў дваіх дзяцей у жонкі і вярнуўся з Бельгіі ў Беларусь, судзяць за згвалтаванне непаўналетніх1

Агенты ГРУ Мішкін і Чапіга, якія атруцілі Скрыпалёў, вярбуюць людзей для дыверсій у Еўропе4

Прэтэндэнт у прэзідэнты Аляксандр Хіжняк расказаў, што трапіў у 2020 годзе ў «Чорную кнігу»3

Ва Узброеных сілах заявілі, што распрацавалі аналаг Starlink для беларускай арміі13

Бізнэсоўца з Гомеля судзяць па абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве і абразе Лукашэнкі

92-гадовая жанчына штотыдзень абедае ў замку ўжо 37 гадоў

Зяленскі: Перамір'е магчыма, калі Украіну запросяць у NATO7

Паліцыя зноў разагнала мітынг у цэнтры Тбілісі

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу14

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу

Галоўнае
Усе навіны →