Замест «У цэнтры ўвагі» цяпер ідзе «Галоўны эфір».
Гледачы вечаровага эфіру тэлеканала «Беларусь-1» (БТ) заўважылі змены ў праграме перадач. Замест традыцыйнага «У цэнтры ўвагі» цяпер ідзе «Галоўны эфір».
Асноўнае адрозненне — падваенне колькасці вядучых. Калі раней гледачы атрымлівалі асалоду ад багатай мімікі Дзмітрыя Бачкова, то цяпер яму склала кампанію Ксенія Кудраўцава.
Змянілася і студыя. У ёй з'явіўся вялізны экран, ля якога стаіць госць студыі.
Гэта мусіла ажывіць праграму. Напрыклад, Ксенія Кудраўцава сёння імкнулася трапіць з біятлоннай вінтоўкі ў намаляваную на экране мішэнь. Спартыўную зброю прынёс адзін з трэнераў.
А Дзмітрый Бачкоў прыцягнуў у студыю сабаку.
Фармат асвятлення навінаў застаўся ранейшы. Спачатку апісваецца тыдзень Аляксандра Лукашэнкі і ўсё, што з ім звязана, пасля чарга даходзіць і да іншых паведамленняў.
Каментары