Усяго патроху22

Скачок Баўмгартнера са стратасферы: новае відэа

Апублікавана новае відэа рэкорднага скачка Фелікса Баўмгартнера са стратасферы, здзейсненага ў кастрычніку 2012 года.

Баўмгартнер выскачыў з адмысловай капсулы, паднятай з дапамогай паветранага шара з геліем ў стратасферу на вышыню 39045 метраў. Свабоднае падзенне спартсмена-экстрэмала, які атрымаў мянушку Бясстрашны Фелікс, доўжылася 4 хвіліны 19 секунд. Пасля гэтага раскрыўся парашут, і смяльчак удала прызямліўся ў амерыканскім штаце Нью-Мексіка.

Ролік пад назвай «Full Story» змантаваны з архіўных кадраў скачка папярэдняга рэкардсмена Джозэфа Кіцінгера, а таксама з кадраў, знятых камерамі на скафандры Баўмгартнера. Паказаны сам скачок з адмысловай капсулы, паднятай на вышыню амаль 39 тысяч метраў, палёт і прызямленне. Відаць, што ў пачатку скачка Баўмгартнера закруціла, аднак яму ўдалося стабілізаваць сваё становішча ў паветры.

Баўмгартнер адначасова устанавіў тры сусветныя рэкорды: здзейсніў скачок з самай вялікай вышыні, дамогся самай вялікай дыстанцыі вольнага падзення і развіў самую высокую ў гісторыі хуткасць вольнага падзення — 1357,6 км/ч. Ён стаў адзіным чалавекам у свеце, які пераадолеў хуткасць гуку самастойна.

Праз некалькі дзён пасля скачку Баўмгартнер абвясціў пра завяршэнне спартыўнай кар'еры. «Больш не засталося нічога, чаго б я не дамогся. Гэта быў самы буйны праект у маім жыцці. І я шчаслівы, што пасля ўсіх сваіх дасягненняў застаўся жывы».

Каментары2

Мінск зноў пайшоў пад ваду. Стыхія не спыняецца ФОТЫ2

Мінск зноў пайшоў пад ваду. Стыхія не спыняецца ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Літва забараняе ўезд аўто на беларускіх нумарах42

У найлепшых традыцыях Агаты Крысці. Загінулых у гатэлі ў Бангкоку в'етнамцаў атруцілі цыянідам

Круты прыбыў у пацярпелую ад урагану Гомельшчыну. Перш за ўсё ён паехаў на экскурсію ў музей партызан8

Гіганцкая бліскавіца ўдарыла ў шматпавярховы дом у Баранавічах ВІДЭА1

Сёння апошні дзень прыёму дакументаў у ВНУ на бюджэт. Будзе горача ў прамым і пераносных сэнсах

У Варшаве затрымалі былога палітвязня Ігара Банцара — гэта ён прыйшоў у Міністэрства сям'і са зброяй57

Таксістаў ужо пачалі штрафаваць за выкарыстанне машын у асабістых мэтах — па дзіўным артыкуле4

Байдэн назваў адзіную ўмову, пры якой адмовіцца ад прэзідэнцтва10

Аднаго з найлепшых беларускіх трэнераў па настольным тэнісе судзяць за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск зноў пайшоў пад ваду. Стыхія не спыняецца ФОТЫ2

Мінск зноў пайшоў пад ваду. Стыхія не спыняецца ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →