Грамадства66

Змітра Дашкевіча аштрафавалі па максімуме

Зміцер Дашкевіч абавязаны выплаціць штраф у 10 базавых велічыняў (1 млн. 300 тыс. рублёў) за парушэнне парадку прэвентыўнага нагляду.

Такое рашэнне прыняў 30 студзеня суддзя суда Першамайскага раёна Мінска Юрый Гарбатоўскі. Гэта максімальнае пакаранне, прадугледжанае п. 1 арт. 24.12 КоАП. 

Дашкевіч у суд не з'явіўся, растлумачыўшы гэта занятасцю на працы. Апрача таго, на думку былога палітзняволенага, у судах працуюць людзі, «якія неаднойчы фабрыкавалі справы» і якім ён не лічыць патрэбным даказваць сваю невінаватасць.

У якасці сведкі ў судзе быў дапытаны супрацоўнік Першамайскага РАУС, які складаў пратакол аб парушэнні.

Ён паведаміў, што Дашкевіч не з'явіўся ў крымінальна-папраўчую інспекцыю ў належны час і не папярэдзіў пра гэта загадзя. Наступным днём, паводле слоў міліцыянера, Дашкевіч растлумачыў, што забыў з'явіцца, але ўважлівай прычыны не назваў. Гэта было першае парушэнне палітыкам правілаў прэвентыўнага нагляду.

Раней у інтэрв'ю журналістам Дашкевіч не адмаўляў, што забыў прыйсці ў інспекцыю 19 снежня. Дашкевіч з'явіўся ў міліцыю наступным днём, адразу пасля тэлефанавання з РУУС, дзе ў яго дачыненні склалі пратакол аб парушэнні парадку прэвентыўнага нагляду. Паводле слоў Змітра, у такіх выпадках пратаколы, як правіла, не складаюць. Аднак інспектар сказаў Дашкевічу, што скласці гэты пратакол загадала начальства.

Каментары6

Таксістам у Мінску паведамілі, што ў дзень выбараў не будзе інтэрнэту1

Таксістам у Мінску паведамілі, што ў дзень выбараў не будзе інтэрнэту

Усе навіны →
Усе навіны

У Аршанскім раёне мужчына залез у чужую хату і там памёр

Ізраіль абвінаваціў ХАМАС у адмове ад дасягнутых дамоўленасцяў2

У Гродзенскай вобласці 1804 чалавекі летась асудзілі за «распаўсюд экстрэмізму»2

А можа, усё ж варта, каб Лукашэнка ўдзельнічаў у перамовах па Украіне?65

Гандлёвая сетка «Радзівілаўскі» ажыла і правяла рэбрэндынг ФОТЫ9

Палітзняволенага эколага з Мядзела асудзілі да 4 гадоў калоніі

У Маларыце з вайсковым аркестрам адкрылі стылізаваную лаўку ВІДЭА4

У Мінску задыміўся гандлёвы цэнтр «Сілуэт»

Беларусбанк аднавіў прыём пашкоджанай замежнай валюты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістам у Мінску паведамілі, што ў дзень выбараў не будзе інтэрнэту1

Таксістам у Мінску паведамілі, што ў дзень выбараў не будзе інтэрнэту

Галоўнае
Усе навіны →