Пракуратура Беларусі не выключае, што да крымінальнай справы «Уралкалія» могуць быць прыцягнутыя беларускія чыноўнікі.
Пра гэта ў чацвер паведаміў журналістам намеснік генпракурора Беларусі Аляксей Стук.
«У нас жа крымінальная справа ў дачыненні да Уладзіслава Баумгертнера і Сулеймана Керымава застаецца. Мы глядзім датычнасць беларускіх грамадзян да гэтай справы. Пакуль чыноўнікі, грамадзяне Беларусі, не вызначаныя», — дадаў ён.
Стук нагадаў, што Генпракуратура выдзеліла матэрыялы справы «Уралкалія» ў копію і перадала расейскай пракуратуры вырашэнне пытання аб узбуджэньні крымінальнай справы ў дачыненні да кіраўніцтва «Уралкалія».
Каментары