Эканоміка55

Праца ў Егіпце? Ці мае сэнс ехаць? Асабісты досвед

Калі Настассі Шыгалёвай прапанавалі працу ў Егіпце, яна не адмовілася. Выпускніца Лінгвістычнага, перакладчыца з англійскай і іспанскай моваў, працавала па спецыяльнасці і някепска зарабляла, але вырашыла атрымаць досвед працы за мяжой. Хай нават у Афрыцы. Некалькі месяцаў таму Настасся вярнулася ў Беларусь.

НШ: Я працавала сакратаркай-перакладчыцай ва ўласніка забаўляльнага цэнтра і сеткі гатэляў Savoy Group у Шарм-эль-Шэйху. Перакладала розныя рэкламныя тэксты, буклеты кампаніі. Плюс тэлефанаванні, дакументы, справаздачы…

«НН»: Як уладкаваліся ў Егіпет?

АШ: У інтэрнэце размясціла рэзюмэ, і са мной звязаўся прадстаўнік кампаніі. Амаль восем месяцаў адпрацавала там.

«НН»: Не спадабалася там?

АШ: Праца спадабалася, але жыць там — не. Шарм-эль-Шэйх — гэта турыстычны горад, куды добра прыязджаць на адпачынак. А жыць нязручна, бо ўсё прадаецца для турыстаў: пляжнае адзенне, сувеніры. За сценамі гатэляў няма чым заняцца. Ёсць некалькі клубаў, але іх можна абысці за месяц. Хаця многія там жывуць, будуюць кар’еру.

«НН»: Англійскай мовы дастаткова, каб працаваць у Егіпце?

АШ: Патрабуецца англійская і расійская, бо шмат рускамоўных турыстаў.

«НН»: Колькі плацілі?

АШ: Дастаткова. Палову заробку атрымлівалася адкласці, бо давалі і жытло, і харчаванне. Мне хапала максімум $300 на месяц.

«НН»: Пасля рэвалюцыі ў Егіпце неспакойна. На курорце адчувалася гэта?

АШ: Не. Толькі адзін дзень была каменданцкая гадзіна — 30 чэрвеня [дзень масавых пратэстаў, у выніку якіх зрынулі прэзідэнта Мухамеда Мурсі — НН]. У нас тэрыторыя ахоўвалася, паколькі Savoy Group — адна з найбуйнейшых кампаній у Шарм-эль-Шэйху. Былі перабоі з палівам, пра што расказвалі таксісты. І на некалькі дзён з крамаў зніклі пэўныя тавары.

«НН»: Колькасць турыстаў пасля рэвалюцыі ў Егіпце зменшылася?

АШ: Да сярэдзіны кастрычніка турыстаў мала было. Але некаторыя гатэлі зрабілі выгадныя прапановы — даляр за дзень. А з сярэдзіны кастрычніка, калі ў Турцыі стала холадна, а на іншых курортах — дорага, турысты пачалі вяртацца.

«НН»: Як шмат там працуе беларусаў?

АШ: Дастаткова! У нашай кампаніі найбольш было не расейцаў ці ўкраінцаў, а беларусаў — чалавек дзевяць. Хтосьці ў маркетынгу заняты, нехта на менеджарскіх пазіцыях, іншыя ў службе «гест рэлэйшн» — камунікацыя з гасцямі.

«НН»: Вы думалі зноў паехаць?

АШ: Не. Туды добра ехаць у двух выпадках: калі ёсць перспектывы ў асабістым жыцці альбо ў плане кар’еры.

«НН»: Чаго можна ў кар’еры дабіцца?

АШ: Ажно да кіраўніка гатэлем, асабліва калі заканчваць курсы. І я ведаю дзяўчат, у якіх кар’ера добра рухаецца. Але для сябе такіх перспектыў там не бачыла.

«НН»: Еўрапейкі часта выходзяць замуж за егіпцян?

АШ: Даволі часта. Многія егіпцяне мэтанакіравана шукаюць сабе жонак сярод еўрапеек, славянак. Ведаю шмат нашых дзяўчат, якія жывуць замужам і ў Каіры, і ў Александрыі.

Шарм-эль-Шэйх — горад-курорт на поўдні Сінайскага паўвострава на ўзбярэжжы Чырвонага мора ў Егіпце. За 500 км ад Каіра. З Мінска ў Шарм-эль-Шэйх лётаюць чартарныя рэйсы. Адпачынак на курорце абыдзецца ў студзені ў гатэлі 3* на 10 начэй ад $1170 на дваіх па сістэме «ўсё ўключана». Гатэль 4* — ад $1404, пяць зорак — $1700.

Каментары5

Іспанія чацверты раз у гісторыі выйграла Еўра — і гэта рэкорд ВІДЭА1

Іспанія чацверты раз у гісторыі выйграла Еўра — і гэта рэкорд ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

«Генерал-шпіц Умка пад кодавым іменем Беленькі». Найлепшыя твіты тыдня9

У Мінску на дзяўчыну, якая вярталася з пляжу, упала дрэва. Яна загінула3

Чэшка Барбара Крэйчыкава перамагла на Уімблдоне-2024

Лукашэнка заявіў пра «ліквідацыю напружанасці на мяжы з Украінай» і выступіў з прымірэнчымі заявамі: «Трэба дамаўляцца»28

Ураган змёў кемпінг на Віліі, паведамляюць пра загінулага3

У Мінску шторм вырываў дрэвы і руйнаваў рэкламныя шчыты ФОТЫ і ВІДЭА15

Па Беларусі коціцца непагадзь, моцныя вятры і залевы ФОТЫ і ВІДЭА2

У мінчука скралі рэчы, пакуль ён купаўся ў Цнянскім вадасховішчы

«Каханне ўсяго майго жыцця». Арына Сабаленка пацвердзіла свае адносіны з бразільскім бізнэсменам16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія чацверты раз у гісторыі выйграла Еўра — і гэта рэкорд ВІДЭА1

Іспанія чацверты раз у гісторыі выйграла Еўра — і гэта рэкорд ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →