Свет33

Януковіч: Надзвычай важна, каб акцыі пратэсту былі мірнымі

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч падкрэслівае неабходнасць выканання ўсімі бакамі законаў падчас правядзення масавых акцый.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю журналістам украінскіх тэлеканалам 1+1, ICTV, «Інтер» і «Україна», паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

«Калі мы кажам, што мы будуем дэмакратычную дзяржаву, дэмакратычнае грамадства, — а мы ўсе грамадзяне адной краіны, — важна, каб удзельнікі гэтага грамадства і працэсаў, якія адбываюцца, прытрымліваліся законаў», — заявіў Януковіч.

«Не мае значэння — ці гэта прадстаўнікі ўлады, праваахоўных органаў, ці ўдзельнікі гэтых акцый. Усе павінны абавязкова выконваць законы нашай дзяржавы», — сказаў ён.

Па словах кіраўніка дзяржавы, важна, каб акцыі насілі мірны характар.

«Я перакананы ў тым, што любы, нават дрэнны мір лепш любой добрай вайны», — заявіў Януковіч.

Каментары3

Замах на Дональда Трампа: у яго стралялі ў час выступу ў Пенсільваніі48

Замах на Дональда Трампа: у яго стралялі ў час выступу ў Пенсільваніі

Усе навіны →
Усе навіны

Каго сёння можна назваць сапраўдным патрыётам Беларусі? Гутарка з філосафам Баркоўскім13

Грамадзяніна Індыі, як мяркуецца, узялі ў закладнікі ў Беларусі9

Беларускім блогерам закручваюць гайкі — змянілі правілы публікацыі рэкламы ў сацсетках. Падрабязнасці1

Прэзідэнт Чэхіі прапанаваў спосаб пачаць перамовы паміж Украінай і Расіяй6

У Растоўскай вобласці з-за атакі дронаў гарыць нафтабаза

Суд закрыў справу акцёра Алека Болдуіна, якога абвінавачвалі ў ненаўмысным забойстве аператаркі-ўкраінкі на здымках

Што прыгатаваць з лісічкамі: фрыкадэлькі, гуляш, кашу

Папулярны польскі трэвэл-блогер расказаў пра сваю паездку ў Беларусь і даў парады21

У мінскай краме знайшлі прадукт, які каштуе 12 тысяч рублёў за кілаграм. Ён запакаваны ў бокс супраць крадзяжу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Замах на Дональда Трампа: у яго стралялі ў час выступу ў Пенсільваніі48

Замах на Дональда Трампа: у яго стралялі ў час выступу ў Пенсільваніі

Галоўнае
Усе навіны →