Улада5050

Лукашэнка: Перыяд дыктатуры сканчаецца, у наступным годзе пераходзім да дэмакратыі

«Перыяд дыктатуры заканчваецца, з наступнага года пераходзім да дэмакратыі», — сказаў сёння Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзіяй Ярмошынай.

Гэтае ягонае выказванне паказаў тэлеканал «Беларусь-1».

Як было адзначана, у бліжэйшыя гады ў Беларусі павінны прайсці тры буйныя выбарчыя кампаніі: у 2014-м — выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў [23 сакавіка — НН], у 2015-м — прэзідэнцкія выбары, у 2016 годзе — парламенцкія.

«Мы павінны цалкам сур'ёзна падысці да гэтага этапу развіцця нашай дзяржавы. Рэч у тым, што сітуацыя няпростая і нашы альтэрнатыўныя палітыкі, назавем іх так, не будзем крыўдзіць іх заступнікаў за мяжой, вельмі разлічваюць вось на гэты прамежак, — адзначыў Лукашэнка.

— Яны плануюць, што выбары ў мясцовыя саветы — гэта будзе нейкі пачатак, развіццё, а апагею так званая дэмакратыя дасягне ў прэзідэнцкія выбары і скончыцца гэта парламенцкімі выбарамі».

«Страціць тры гады для развіцця краіны ў гэты перыяд будзе катастрафічна. Таму выбары будуць вельмі сур'ёзнымі. Мы сур'ёзна павінны да гэтага перыяду рыхтавацца.

І хацелася б, каб гэтыя выбары сталі дэманстрацыяй сапраўднай дэмакратыі.

Тут мы павінны ў рукі народу аддаць усё для таго, каб народ сам вызначыўся, хто будзе кіраваць ім і дзяржавай, як будзе развівацца краіна і ў якім кірунку. Гэта маё жалезнае меркаванне», — падкрэсліў ён.

«Калі там хтосьці разважае, што мы ўжо пачалі падрыхтоўку да прэзідэнцкіх выбараў, то, шчыра кажучы, я наогул не ў курсе гэтай справы.

Хацелася б, каб вы мне расказалі, як развіваюцца падзеі на гэтым выбарчым «рынку», калі можна так сказаць. Але ўсё павінна быць сумленна і справядліва. Я толькі на гэта разлічваю», — сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка таксама адзначыў, што цяперашні кіраўнік Цэнтрвыбаркама, як і раней, будзе займацца арганізацыяй і правядзеннем маючых адбыцца палітычных кампаній. «Вы за іх, як звычайна, адказваеце. Каго трэба вы прыцягвайце для арганізацыі і правядзення гэтых выбараў, але чалавек і орган, які адказвае за выбары, за іх правядзенне і за абвяшчэнне вынікаў, павінен быць адзін».

У плане фінансавання выбараў Лукашэнка папярэдзіў, што «лішніх грошай няма», але праца тых, хто будзе прыцягвацца на гэты перыяд, павінна быць дастойна аплочана.

«Людзей, якія будуць занятыя выбарамі, мы павінны падтрымаць, заплаціць ім за гэтую працу. Але пажадана, каб мы ненадоўга адцягвалі людзей ад асноўнай працы. Асноўную нагрузку перанясем на дзяржаўныя органы, каб яны працавалі за кошт тых сродкаў, якія яны расходуюць з бюджэту на сваю дзейнасць. А людзям, якія будуць прыцягнуты на выбары, мы, вядома, павінны заплаціць дастойна. Хочам якасці — трэба плаціць. Але лішніх грошай няма», — адзначыў ён

Каментары50

Выйшла на свабоду Антаніна Канавалава, давераная асоба Ціханоўскай у 2020 годзе1

Выйшла на свабоду Антаніна Канавалава, давераная асоба Ціханоўскай у 2020 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты35

Мінчук падышоў да зборшчыкаў за Лукашэнку і выказаў, што пра яго думае. Атрымалася крыміналка8

Назва ад кінатэатра, выгляд ад аўтара віцебскай піраміды, на верхнім паверсе — дзеці. Што вядома пра гандлёвы цэнтр, які гарэў у Віцебску2

Бізнэсу аддалі 10-15% ад дапамогі Еўрасаюза Беларусі — Ягораў адказвае на крытыку з боку Латушкі25

Падчас пажару ў віцебскім ГЦ пацярпелі 15 чалавек, з іх 2 работнікі МНС2

Сала па 35 рублёў, шмат садавіны і навагодніх тавараў. Якія цэны на Камароўцы перад святамі?1

Пажар у віцебскім гандлёвым цэнтры ліквідавалі, спатрэбілася чатыры з паловай гадзіны1

У Расіі заблакавалі Viber14

«Рускіх і ўкраінцаў можна параўноўваць з ханьцамі». Мядзведзеў тлумачыць кітайцам прычыны вайны ва Украіне на блізкіх ім прыкладах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшла на свабоду Антаніна Канавалава, давераная асоба Ціханоўскай у 2020 годзе1

Выйшла на свабоду Антаніна Канавалава, давераная асоба Ціханоўскай у 2020 годзе

Галоўнае
Усе навіны →