Прэзідэнт Эквадора Рафаэль Карэа заявіў, што пойдзе ў адстаўку, калі кангрэс краіны легалізуе аборты ў рамках рэформы крымінальнага кодэксу.
Карэа, чый тэрмін на пасадзе прэзідэнта заканчваецца ў 2017-м годзе, называе сябе палітыкам левага кірунку, гуманістам і католікам.
Прэзідэнт Эквадора заявіў у тэлеінтэрв'ю, што члены яго кіруючай кааліцыі выступаюць за легалізацыю абортаў, нягледзячы на тое, што ведаюць пра абяцанне яго партыі абараняць жыццё з моманту зачацця.
Каментары