Адказваючы на пытанне башкірскага журналіста пра дэнамінацыю, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што новыя грошы ўжо аддрукаваныя. Па яго словах, яны ляжаць на складзе.
«Гэта ж проста тэхнічная працэдура», - пракаментаваў Лукашэнка.
Раней старшыня Нацбанка Надзея Ермакова казала пра магчымасць правядзення дэнамінацыі ў 2014 годзе. Адной з умоваў яна назвала нізкі ўзровень інфляцыі ў 2013 годзе.
Беларускія грошы друкуюцца ў Расіі.
Каментары