Відэакамера назірання зафіксавала смешную спробу абрабавання салона лічбавай тэхнікі ў Слуцку
У аўторак, 8 кастрычніка, многія случчакі заўважылі разбітыя шкляныя дзверы ў салоне «Лічба», які размешчаны па вуліцы Леніна, 157.
Налёт адбыўся ў ноч на 8 кастрычніка каля гадзіны ночы, усё дзеянне ў рабаўніка заняло каля 2-х хвілін, што відно на відэа з камер назірання.
Рабаўнік пры выхадзе з салона выпусціў дакументы, па якіх яго хутка знайшлі супрацоўнікі РАУС. Іх выклікаў жыхар дома, у якім знаходзіцца салон. Грамадзянін прачнуўся ад моцнага шуму. Рабаўнік быў затрыманы па гарачых слядах і цяпер знаходзіцца пад вартай.
Каментары