Грамадства99

Сёння а 14-й прысудзяць Нобеля па літаратуры

Як паведамляе сайт Нобелеўскага камітэта, імя лаўрэата стане вядома а 14-й паводле мінскага часу (13:00 паводле сярэднееўрапейскага часу)

Сярод найбольш верагодных прэтэндэнтаў, букмекеры называюць японскага пісьменніка Харукі Муракамі, Эліс Мунро (Канада), Святлану Алексіевіч (Беларусь), Джойс Кэрал Оутс (ЗША), Петэра Надаша (Венгрыя), Юна Фосэ (Нарвегія).

У пятніцу а 12-й стане вядомы нобелеўскі лаўрэат прэміі міру.

Найбольш верагодныя шанцы ў 15-гадовай пакістанскай школьніцы Малалы Юсуфзай. Сярод прэтэндэнтаў — і беларускі праваабаронца, які адбывае 4,5 года зняволення, Алесь Бяляцкі.

Дагэтуль беларусы не атрымлівалі Нобеля, але прэстыжную прэмію атрымлівалі ўраджэнцы нашых земляў:

амерыканец Сайман Кузнец, што нарадзіўся ў 1901 г. у Пінску, ён атрымаў прэмію ў галіне эканомікі ў 1971 г.

У 1994 г. прэмію міру з Іцхакам Рабінам і Ясірам Арафатам падзяліў сённяшні прэзідэнт Ізраіля Шыман Перэс (Сямён Перскі), што нарадзіўся ў 1923 г. у Вішневе пад Валожынам, а ў 2000 г. прэмію з галіне фізікі атрымаў Жарэс Алфёраў, які нарадзіўся ў 1930 г. у Вицебску і затым скончыў славутую мінскую школу №42.

Каментары9

Сілавікі просяць у беларусаў за мяжой паведаміць свой адрас ці выслаць дамову арэнды. Што вядома?16

Сілавікі просяць у беларусаў за мяжой паведаміць свой адрас ці выслаць дамову арэнды. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ адна ахвяра непагадзі: у Магілёўскім раёне загінула 5-гадовая дзяўчынка

На беларуска-літоўскай мяжы упершыню за доўгі час з'явілася чарга з аўтобусаў1

Рыжанкоў: Беларусь гатова да дыялогу з Польшчай па сітуацыі на мяжы20

У залатой буцы на Еўра-2024 адразу некалькі ўладальнікаў

Як адрозніваюцца ўмовы працы для ІП у Беларусі і Літве? 1

Анёл Смерці. Гісторыя беларускі, якая паведамляе родным загінулых каліноўцаў пра іх гібель3

Аргенціна выйграла Кубак Амерыкі па футболе — і гэта таксама рэкорд

Як адразу пасля замаху на Трампа сацсеткі запоўнілі тэорыі змовы і пры чым тут Ілан Маск32

У Брэсце закансервуюць руіны 400-гадовага кляштара. Гэта адзінае збудаванне, што засталося ад гістарычнага Берасця4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі просяць у беларусаў за мяжой паведаміць свой адрас ці выслаць дамову арэнды. Што вядома?16

Сілавікі просяць у беларусаў за мяжой паведаміць свой адрас ці выслаць дамову арэнды. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →