Сёння мінскае «Дынама» правядзе матч трэцяга туру групавога турніру гандбольнай Лігі чэмпіёнаў.
У Палацы спорту «Дынама» згуляе са швейцарскім «Вакерам». Пачатак а 19-й (прамая трансляцыя на тэлеканале «Беларусь 2»).
Нагадаем, што мінчукі ў першым туры прайгралі ў гасцях французскаму ПСЖ — 30:34, а ў другім, 25 верасня, выйгралі дома ў македонскага «Вардара» — 26:24.
Швейцарская каманда два стартавыя матчы прайграла, у тым ліку разгромна іспанскай «Барселоне» — 26:45.
«Дынама» з «Барселонай» згуляе праз месяц, 14 лістапада. Матч пройдзе на «Мінск-Арэне».
Каментары