Samsung анансавала смартфон Galaxy Round, які назвала «першым у свеце смартфонам з увагнутым дысплеем».
Новы Galaxy будзе абсталяваны 5,7-цалевым Full HD Super AMOLED экранам. Дзякуючы ўвагнутай форме, карыстальнікі змогуць прымяняць так званы Roll Effect. Ён дазволіць правяраць дату, час, прапушчаныя выклікі і звесткі аб зарадзе батарэі нават калі галоўны экран выключаны.
Таксама Galaxy Round будзе рэагаваць на змены становішча ў прасторы. Гэта дазволіць карыстальнікам проста нахіляць тэлефон для некаторых функцый.
Тэлефон будзе прадавацца ў Карэі. Прыкладная цана і магчымасць экспарту ў іншыя краіны пакуль не паведамляюцца.
На гэтым тыдні канкурэнт Samsung кампанія LG аб'явіла пра пачатак масавай вытворчасці гнуткіх OLED-дысплеяў для смартфонаў. Гнуткія панэлі будуць зробленыя з пластыку.
Каментары