Увядзенне пошліны для беларусаў, якія выязджаюць за мяжу па закупы, не будзе з’яўляцца ўшчамленнем «мільёнаў грамадзян», мяркуе старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.
Пра гэта ён заявіў 11 верасня на
«Падатак — гэта таксама ж прадыктавана інтарэсамі большасці. Не ўсе з’язджаюць кудысьці… Гэта не з’яўляецца ушчамленнем, калі гэта будзе. Гэта не будзе ушчамленнем мільёнаў грамадзян,
а гэта будзе дадатковы падатак, у тым ліку на грамадскі транспарт.
У нас самы танны грамадскі транспарт, калі браць на ўсёй тэрыторыі ад Далёкага Усходу да Францыі», — заявіў кіраўнік Мінгарвыканкама.
Ён лічыць, што прапанова кіраўніка дзяржавы [браць 100 даляраў за выезд] прадыктавана жаданнем абараніць айчынных вытворцаў.
«Мы зарабляем няпроста, нам няпроста даюцца гэтыя магчымасці, і гэта адлюстроўвае інтарэсы большасці… Кіраўніцтва многіх дзяржаў праводзіць палітыку абароны ўнутранага рынку і падтрымкі ўласных вытворцаў», — адзначыў кіраўнік Мінгарвыканкама.
«Для таго каб зрабіць высновы, хто, куды і навошта едзе, трэба паглядзець не аднабока.
Параўнаць з развітымі краінамі і рабіць высновы».
Пры гэтым ён лічыць, што «ніхто не забараняе таварапатокі з іншых краін, павінна быць канкурэнцыя».
Прапанова ўвесці пошліну беларусаў, якія выязджаюць за мяжу на закупы, прагучала з боку Лукашэнкі ў час наведвання ААТ «Мотавела» 6 верасня.
«Нас крытыкуюць — бедная, жабрацкая краіна, а нашы людзі да $3 млрд у год вывозяць за мяжу ў Еўрасаюз і прывозяць барахло, якое мы таксама выпускаем», — падкрэсліў Лукашэнка. «Дык вось я даўно даручыў, аж да таго, што выязджаеш за межы, усё роўна за чым, заплаці выязную пошліну. Гэта будзе так: мы цябе на мяжы абслугоўваем — $ 100 з носа плаці і едзь за мяжу», — сказаў у пятніцу Аляксандр Лукашэнка.
Сёння, 11 верасня,
Каментары