Кандыдат у мэры Екацярынбурга ад партыі «Грамадзянская платформа», кіраўнік фонду «Горад без наркотыкаў» Яўгеній Ройзман, паводле звестак выбаркама, перамог, набраўшы 33,25% галасоў.

Віцэ-губернатар Свярдлоўскай вобласці адзінарос Якаў Сілін атрымаў 29,77%.

«Яўка склала 33,57%», - адзначыў старшыня выбарчай камісіі Ілля Захараў.

Выбары ў Екацярынбургу праходзяць у адзін тур. Былы міністр фінансаў Аляксей Кудрын ужо павіншаваў Ройзмана з перамогай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?