«Залаты леў» за «Пажаду»
8 верасьня на 64-ым Вэнэцыянскім кінафэсьце «Залатога ільва» атрымала «Пажада, Папярэджаньне» Энга Лі.
Карціна распавядае заблытаную палітыка-любоўную гісторыю часоў Другой сусьветнай вайны. Энг Лі ўжо атрымліваў узнагароду ў Вэнэцыі: яго прэміявалі за «Гарбатая гара».
Срэбра адышло Браяну Дэ Пальму за стужку «Адрэдагавана» пра вайну ў Іраку. У фільме рэжысэр актыўна выкарыстоўваў матэрыялы зь сеціва.
Адмысловы прыз журы падзялілі Тод Гейнз (Я ня тут) і Абдэль Кешыш (Зерне і мул). Француская стужка «Зерне і мул» таксама атрымала прыз ФІПРЭСІ.
Найлепшымі акторамі прызнаны Брэд Піт (Забойства Джэсі Джэймза) і Кейт Бланшэт (Я ня тут).
Адмысловага ільва – на ўсю здымачную групу – аддалі карціне Мікіты Міхалкова «12». Стужка зьяўляецца паўторам клясычнага фільму Сідні Люмэта «12 разьюшаных мужчынаў».
«12» - не адзіны кінапаўтор на фэсьце. «Гульня навылет» Кенэта Браны паўтарае аднайменную карціну 1972 году з Лоўрэнсам Аліўе і Майклам Кейнам. У фільме Браны таксама грае Кейн. Яму гэтым разам дасталася роля Лоўрэнса Аліўе.
Каментары