Баскетбалісты зборнай Беларусі выйгралі ў каманды Венгрыі ў перадапошнім матчы першага кваліфікацыйнага раўнда чэмпіянату Еўропы-2015.
У венгерскім Кечкемеце падапечныя Руслана Байдакова здолелі перамагчы сваіх галоўных канкурэнтаў на першае месца ў матчы адборачнай групы D з лікам 63:61. Самымі выніковымі ў складзе пераможцаў сталі Віталь Лютыч - 17 ачкоў, Арцём Парахоўскі -12 і Аляксандр Кудраўцаў - 11.
Да гэтага беларусы абыгралі венграў на сваёй пляцоўцы - 79:75, а затым саступілі ў гасцях славакам - 85:97.
Заключны матч першага раўнда кваліфікацыі кантынентальнага першынства зборная Беларусі правядзе 16 жніўня ў мінскім Палацы спорту супраць каманды Славакіі і ў выпадку перамогі выйдзе ў наступны этап адборачнага цыклу.
Турнірнае становішча каманд у групе D: Беларусь - 5 пунктаў (3 матчы), Венгрыя - 4 (3), Славакія - 3 (2).
Каментары