Творчая прэзентацыя сядзібы «Ліцвінаў кут» у вёсцы Мікулічы Баранавіцкага раёна прайшла 3 жніўня.
Сядзіба «Ліцьвінаў кут» месціцца на абсягах Наваградскага ўзвышша, у самым цэнтры старажытнай Літвы, піша
«Я мару пра тое, каб „Ліцвінаў кут“ быў не толькі месцам адпачынку людзей, але і пераўтварыўся ў тэрыторыю беларускай мовы, дзе людзі маглі б вучыцца размаўляць і думаць
Дзеля адукацыйных мэтаў Віктар Мязяк у перспектыве плануе нават наладжваць на сваёй сядзібе сапраўдныя ўрокі беларускай мовы, якія будуць праводзіць беларускія лінгвісты.
У падмацунак да словаў Віктара Мезяка старшыня Баранавіцкай Рады ТБМ Віктар Сырыца падараваў гаспадару сядзібы шмат беларускіх кніг для стварэння хатняй бібліятэкі.
«Добрая беларускамоўная кампанія і добрая беларуская бібліятэка — гэта тое, што можа быць цікава і карысна таксама і замежным студэнтам, якія прыязджаюць у Беларусь вучыць нашу мову», — распавёў
Падчас прэзентацыі баранавіцкі паэт Аляксей Белы пазнаёміў усіх прысутных са сваім новым зборнікам вершаў «Прыватны сектар», а Таццяна Малашчанка і бард Галіна Ярашэвіч праспявалі песні на яго вершы. Музыка з Гарадзішча Міхась Баранік таксама парадаваў гасцей сядзібы спевамі пад гітару.
Каментары