Лукашэнка пра навуку: Плаціць шалёныя грошы мы з 1 студзеня нікому не будзем, у тым ліку і вучоным
Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным больш актыўна прыцягваць пазабюджэтныя крыніцы для фінансавання навуковай сферы. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе па пытанню развіцця навуковай сферы Беларусі.
«Навуковая супольнасць разам з дзяржаўнымі служачымі пастаянна скардзіцца на недахоп фінансавання навуковай сферы. Так, навукаёмістасць ВУП у нас у разы ніжэйшая ў параўнанні з тэхналагічна развітымі краінамі. Але калі вы сцвярджаеце, што наша навука павярнулася тварам да практыкі, то чаму толькі дзяржава плаціць і павінна плаціць за распрацоўкі вучоных? А вытворчыя, камерцыйныя прадпрыемствы?» — сказаў ён.
Лукашэнка лічыць, што неабходна мэтанакіравана выкарыстоўваць інструмент дзяржаўнага заказу ў стратэгічна важных для краіны сферах, а на іншыя напрамкі даследаванняў больш актыўна прыцягваць пазабюджэтныя крыніцы.
А вучоным, перш за ўсё, бо вучоныя — разумныя людзі, павінны зарабіць і сабе, і дзяржаве», — адзначыў ён.«Плаціць шалёныя грошы мы з 1 студзеня нікому не будзем, у тым ліку і вучоным.
«Таму навошта ж мы будзем выкідваць з бюджэту грошы, не атрымліваючы належнай аддачы, і ў той жа час будзем аддаваць апошнія грошы на прарыўныя напрамкі.Там, дзе мы будзем бачыць і адчуваць, што мы атрымаем вынік, мы будзем адрываць ад усяго і вучоным аддаваць апошнія грошы, бо яны акупяцца», — сказаў кіраўнік дзяржавы. «Не было такога выпадку, каб навука не акуплялася. У савецкі час рубель дзесяць прыносіў, як прынята гаварыць», — дадаў ён.
Аляксандр Лукашэнка таксама лічыць, што неабходна канчаткова вызначыцца з лёсам фундаментальнай навукі.«У нас не такая вялікая і багатая краіна, каб развіваць шырокі спектр такіх даследаванняў. І пытанне, напэўна, нават не ў гэтым. Пытанне ў тым, наколькі яны патрэбныя нам, гэтыя фундаментальныя даследаванні, і наколькі мы будзем паспяховыя, займаючыся тымі ці іншымі фундаментальнымі напрамкамі.
Я гляджу на гэта прагматычна, каб не выкінуць грошы на вецер.Лепш мы патрацім грошы на некалькі прарыўных напрамкаў, скажам, будучага
Дамаўляйцеся з Кітаем, Расіяй, Амерыкай — кім хочаце. Няхай яны фінансуюць вас, а яны з задавальненнем будуць фінансаваць, калі будуць бачыць, што заўтра будзе нармальны прадукт», — адзначыў ён.«Пытанне яшчэ ў тым, калі гэта не трэба краіне і перспектывы не бачыцца, але вы бачыце, гэта заўтра можна прадаць, — калі ласка, займайцеся.
Такія праекты павінны не толькі задавальняць навуковы інтарэс, але і станавіцца стымулам для развіцця ў Беларусі высокатэхналагічных вытворчасцей. «Але ў гэтым мы павінны прымаць удзел толькі на аснове глыбокага прагматызму»,Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што прагматычным павінен стаць падыход і да ўдзелу беларускіх вучоных у такіх буйных міжнародных праектах, як вывучэнне касмічнай прасторы, работа Вялікага адроннага калайдара.
Каментары