На гэтым тыдні ў Беларусі будзе спякотнае надвор’е, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў 5 жніўня на відэабрыфінгу.
Паводле інфармацыі Рабава, у Беларусь пачалі паступаць паветраныя масы з
У аўторак ападкаў не чакаецца, толькі ў асобных раёнах Віцебскай вобласці могуць прайсці кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ноччу плюс 13–19°С, днём 25–29°С, па паўднёвым захадзе да плюс 30–31°С.
У сераду без істотных ападкаў. Тэмпература паветра ноччу плюс 15–19°С, днём 26–31°С, па паўднёвым захадзе — да плюс 33°С.
У чацвер таксама без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу плюс 15–21°С, днём 27–34°С.
У пятніцу чакаецца пераважна без ападкаў, днём па
«У выхадныя дні надвор’е пачне мяняцца.З Заходняй Еўропы праз нашу краіну будзе праходзіць актыўны кантрасны атмасферны фронт, які паступова будзе адціскаць спякотнае паветра на ўсход.
На большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, моцныя залевы. У дзённыя гадзіны могуць быць ўзмацнення ветру з парывамі да 15–20
У суботу тэмпература паветра ноччу плюс 15–22°С, днём ад плюс 20–22°С па захадзе, да плюс 31–33°С па ўсходзе краіны.
Каментары