Расспажыўнагляд увёў забарону на пастаўкі ў Расію прадукцыі кампаніі «Рашэн» — аднаго з найбуйнейшых вытворцаў кандытарскіх вырабаў ва Украіне. Пра гэта ў панядзелак, 29 ліпеня, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на кіраўніка Расспажыўнагляду Генадзя Анішчанкі.
Па словах Анішчанкі, экспертыза прадукцыі Рашэн, узятая ў гандлёвых сетках Масквы, паказала, што кандытарскія вырабы «не адпавядаюць заяўленым параметрам». У прыватнасці, распавёў Анішчанка, у шакаладзе малочным «Рашэн» быў знойдзены бензапірэн.
У сярэдзіне ліпеня Анішчанка паскардзіўся на якасць кандытарскіх вырабаў, якія паступаюць з Украіны, і адзначыў, што ў яго ведамстве незадаволеныя, у прыватнасці, прадукцыяй Рашэн.
Рашэн выпускае каля 200 відаў кандытарскай прадукцыі, у тым ліку шакалад і шакаладныя цукеркі, печыва, вафлі, бісквітныя рулеты і тарты. Штогадовы аб’ём вытворчасці кампаніі складае 450 тысяч тон. Прадпрыемствы Рашэн размешчаны ва Украіне, у Літве, Венгрыі, а таксама ў Расіі, дзе ў кампаніі маюцца дзве вытворчыя пляцоўкі на Ліпецкай кандытарскай фабрыцы. Расспажыўнагляд, растлумачыў Анішчанка, праводзіў экспертызу кандытарскай прадукцыі, вырабленай на чатырох фабрыках Rochen ва Украіне.
У мінулым Расспажыўнагляд не раз выкарыстоўваўся ў палітычных мэтах. Пад яго забарону траплялі беларускае малако, малдаўскія віны, грузінская баржомі — прадукцыя найлепшай якасці, лепшая за расійскія аналагі. Пасля ўрэгулявання канфліктаў прадукцыя адразу пераставала быць няякаснай і вярталася на расійскі рынак.
Каментары