Здарэнні44

Страшнае ДТЗ пад Оршай: загінулі дзевяць, пацярпелі 11 чалавек

Па факце ДТЗ у Аршанскім раёне, ахвярамі якога сталі дзевяць чалавек, распачата крымінальная справа.

Як паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта (СК) Юлія Ганчарова, справу распачало ўпраўленне СК па Віцебскай вобласці на падставе ч. 3 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асоб).

Нагадаем, ДТЗ адбылося 28 ліпеня ў 7.20 на роўным месцы, з добрым аглядам абапал дарогі Санкт-Пецярбург — Адэса.
Адбылося лабавое сутыкненне аўтамабіляў «Опель Амега» расійскай рэгістрацыі і «Мерседэс Спрынтар» на ўкраінскіх нумарах.

На месцы ДТЗ загінулі вадзіцель і чатыры пасажыры «Опель Амега», а таксама трое пасажыраў у «Мерседэсе Спрынтары», астатнія пацярпелыя шпіталяваныя. Адзін з іх пазней таксама памёр.

Як сказала Юлія Ганчарова, на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, у тым ліку найбольш дасведчаныя крыміналісты цэнтральнага апарата СК.

Тут жа знаходзіцца старшыня Следчага камітэта Валянцін Шаеў і адзін з яго намеснікаў.

Выняты відэазапіс з відэарэгістратара аднаго з аўтамабіляў, які рухаўся за «Мерседэсам», дзе паказаны момант сутыкнення, устаноўлены нумары машын, у якіх могуць быць сведкі ДТЗ.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у «Опелі», зарэгістраваным у Санкт-Пецярбургу, знаходзіліся грамадзяне Узбекістана і адзін грамадзянін Азербайджана. Асобы загінулых і пацярпелых вадзіцеля і пасажыраў «Мерседэса», зарэгістраванага ў Адэсе, устанаўліваюцца.

Пацярпелыя шпіталяваны ў Аршанскую гарадскую бальніцу № 1. Асобы загінулых устанаўліваюцца, пацярпелыя — з Адэскай вобласці.

СК праінфармаваў пра здарэнне консульствы Расіі і Украіны ў Беларусі.

* * *

Паводле інфармацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі, ДТЗ адбылося на 169-м км аўтадарогі М-8 (мяжа РФ (пагранічны пераход Езярышча) — мяжа Украіны (пагранічны пераход «Новая Гута») у раёне вёскі Бабінічы Аршанскага раёна.

У «Опелі» знаходзіліся 5 чалавек, усе памерлі на месцы ДТЗ; у «Мерседэсе» — 14 чалавек, трое з іх загінулі на месцы, 11 былі выняты пры дапамозе гідраўлічнага аварыйна-ратавальнага інструменту работнікамі МНС. Целы загінулых з пакарабачаных аўто таксама выцягнулі ратавальнікі.

Каментары4

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме4

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме

Усе навіны →
Усе навіны

Дзве краіны прапанавалі Башару Асаду пакінуць Сірыю6

Беларусь шукае работнікаў у В'етнаме. Вось чаму пакуль нічога не атрымалася12

Мінчанка дагала распранулася ў краме — яе чакае суд14

Сядзібу ва Ушацкім раёне забралі ў былых уласнікаў і цяпер прадаюць ізноў за бесцань5

«На волі тады ніхто не думаў, што людзі будуць столькі сядзець». Гісторыя палітвязня, які прайшоў праз СІЗА, ПКТ, калонію і турму

Баптысцкаму прапаведніку Мікалаю Хілу выставілі абвінавачванне па цяжкім артыкуле1

Напярэдадні галасавання па імпічменце прэзідэнт Паўднёвай Карэі выбачыўся за ўвядзенне ваеннага становішча ў краіне

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ25

У расійскім Прыморскім краі афіцэр расстраляў 19-гадовага салдата тэрміновай службы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме4

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме

Галоўнае
Усе навіны →