Лабавое сутыкненне аўтамабіляў «ТаётаЛэнд-Крузэр » і«Пежо-406» прывяло да гібелі дваіх чалавек у Гродзенскім раёне.
ДТЗ адбылося ў пятніцу вечарам у вёсцы Каробчыцы. Аўтамабіль «Таёта» рухаўся з боку пункта пропуску «Брузгі», «Пежо» — з боку Гродна.
У выніку сутыкнення кіроўца «Таёты» атрымала лёгкія цялесныя пашкоджанні, а кіроўца «Пежо» і яго пасажырка — муж і жонка 62 і 60 гадоў — загінулі.Яны не даехалі да сваёй хаты літаральна 300 м.
Прычыны ДТЗ высвятляюцца. На месцы трагедыі працуе следчая група.
Каментары