Гледачы зладзілі артыстам авацыю.
Verbum Nobile («Слова гонару») Станіслава Манюшкі ў пастаноўцы тэатра «Галерэя», якая прайшла 30 мая ў Палацы прафсаюзаў, сабрала менавіта тую публіку, на якую і разлічвалі стваральнікі. На спектаклях Опернага рэдка можна было ўбачыць людзей настолькі рознага веку і статусу: ад
Магчыма, пастаноўшчыкі знайшлі ключык да патэнцыйнай аўдыторыі: камедыйная опера ў адным акце, напісаная беларусам, з дынамічным сюжэтаму суправаджэнні камернага аркестра. Магчыма, такія пастаноўкі змогуць прывесці «латэнтную» аўдыторыю акадэмічнага мастацтва ў тэатр.
Варта заўважыць, што «Слова гонару» ставілася ў Беларусі ўпершыню, хаця спектакль ад 1861 года з’яўляецца на еўрапейскіх сцэнах. Наступныя паказы оперы адбудуцца 5 чэрвеня ў мінскім Палацы прафсаюзаў, а таксама 20 чэрвеня ў гродзенскім Тэатры лялек.
Камедыйная опера «Слова гонару» — гэта гісторыя кахання шляхціча Станіслава і дачкі памешчыка Лагоды— бацька дзяўчыны паабяцаў аддаць яе замуж за іншага, замацаваўшы гэтае рашэнне «Словам гонару» шляхты. Яе пастаноўку ў Беларусі спрадзюсаваў прадпрымальнік Аляксандр Чахоўскі, які працуе ў сферы ІТ.
-
У Гомельскім драматычным тэатры — кадравыя чысткі. Зноў праз «палітыку»
-
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
-
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
Каментары