Нерухомасць88

Указ пра льготныя крэдыты: без паўтораў, а ў гарадах-спадарожніках на самай выгаднай аснове

Аляксандр Лукашэнка 30 мая падпісаў указ № 246, якім рэгламентуецца аказанне дзяржаўнай падтрымкі на будаўніцтва жылля.
Дакумент уносіць змяненні і дапаўненні ў некаторыя раней прынятыя ўказы, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Так, указам устаноўлены прынцып аднаразовасці аказання дзяржаўнай падтрымкі (ільготнага крэдыту і (ці) аднаразовай субсідыі) для грамадзян і членаў іх сем'яў, якія паляпшаюць сумесна з імі жыллёвыя ўмовы, за выключэннем шматдзетных сем'яў, у якіх падставы для паўторнай пастаноўкі на ўлік для паляпшэння жыллёвых умоў узніклі ў сувязі з нараджэннем, удачарэннем, усынаўленнем дзяцей.

Выключаецца магчымасць давання аднаразовых субсідый на пагашэнне завінавачанасці па льготных крэдытах, выдадзеных маладым сем'ям і грамадзянам, якія пастаянна пражываюць і працуюць у сельскіх населеных пунктах.

Ільготы, дадзеныя ўказам ад 6 студзеня 2012 года № 13 для грамадзян, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек, будуць распаўсюджаны на грамадзян, якія будуюць жылыя памяшканні ў гарадах-спадарожніках, незалежна ад колькасці насельніцтва ў іх. Як адзначаецца ў паведамленні прэс-службы, гэта дазволіць стварыць умовы для прыцягнення грамадзян з абласных цэнтраў і Мінска ў гарады-спадарожнікі, колькасць насельніцтва якіх можа перавышаць 20 тыс. чалавек (напрыклад у Дзяржынску колькасць насельніцтва ўжо складае 25,7 тыс.).

Паўналетнім маладым грамадзянам, якія з'яўляюцца лаўрэатамі спецыяльнага фонду прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў ці спецыяльнага фонду прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі, вяртаецца права на пазачарговае атрыманне льготных крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў.

Ільготныя крэдыты і аднаразовыя субсідыі на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылых памяшканняў будуць выдзяляцца грамадзянам толькі ў эканамічных жылых дамах тыпавых спажывецкіх якасцяў,
пералік якіх зацвярджае Мінбудархітэктуры. Гэта дазволіць павялічыць будаўніцтва жылля за кошт ільготных крэдытаў і аднаразовых субсідый, адзначае прэс-служба.

Разлік максімальнага памеру льготнага крэдыту будзе ажыццяўляцца з улікам нарматываў агульнай плошчы жылога памяшкання, што будуецца, і кошту квадратнага метра агульнай плошчы, які не перавышае адзіны межавы нарматыў кошту аднаго квадратнага метра агульнай плошчы жылога памяшкання, вызначаны Саветам міністраў.

Для грамадзян, якія жывуць у непрыдатных для пражывання аднакватэрных (блочных) жылых дамах і жадаюць пабудаваць новы дом на гэтым жа зямельным участку, будзе ажыццяўляцца разлік ільготна крэдытаванай плошчы без уліку агульнай плошчы жылога памяшкання, прызнанага непрыдатным для пражывання.

Для грамадзян, якія ажыццяўляюць будаўніцтва (рэканструкцыю) аднакватэрных, блочных жылых дамоў і з-за ўважлівых прычын ва ўстаноўлены ўказам № 13 трохгадовы тэрмін не выкарысталі ў поўным аб'ёме прадугледжаныя для гэтых мэт крэдытныя рэсурсы, даецца права ААТ "ААБ "Беларусбанк" паводле ўзгаднення з адпаведнымі мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі працягваць не больш як на два гады тэрмін выдачы льготных крэдытаў.

Заключэнне крэдытных дагавораў ажыццяўляецца пры ўмове ўнясення грамадзянамі, якія ажыццяўляюць будаўніцтва (рэканструкцыю) аднакватэрных, блочных жылых дамоў і ўключаны ў спісы на атрыманне льготных крэдытаў, уласных сродкаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) гэтых жылых дамоў у памеры не менш за 15% ад сумы,
вызначанай як рознасць паміж коштам будаўніцтва (рэканструкцыі) жылога памяшкання і максімальным памерам неабходнага льготнага крэдыту. Разлік памеру ўласных сродкаў, унесеных на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылога памяшкання, ажыццяўляецца зыходзячы з кошту выкананых работ і (ці) закупленых матэрыялаў і вырабаў.

З аднаго да пяці гадоў павялічваецца забарона на адчужэнне жылых памяшканняў, пабудаваных з прыцягненнем ільготных крэдытаў, у выпадках датэрміновага пагашэння крэдыту.

Устанаўліваецца таксама забарона на даванне грамадзянамі ўнаймы жылых памяшканняў прыватнага жыллёвага фонду, пабудаваных з прыцягненнем ільготнага крэдыту, да поўнага яго пагашэння, за выключэннем выпадкаў, калі гэта дазволена адпаведнымі мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы сумесна з МУС абавязаны забяспечваць сістэматычны кантроль за выкананнем устаноўленага парадку давання ўнаймы жылых памяшканняў, пабудаваных з прыцягненнем ільготнага крэдыту.
У выпадку парушэнняў устаноўленага парадку ўказам прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасць для грамадзян (штраф ад чатырох да трыццаці базавых велічынь) і вызначаны ўпаўнаважаныя службовыя асобы дзяржаўных органаў, якія маюць права на складанне пратаколаў аб такім адміністрацыйным правапарушэнні.

Указ набывае моц 1 чэрвеня 2013 года.

Каментары8

Іспанія чацверты раз у гісторыі выйграла Еўра — і гэта рэкорд ВІДЭА1

Іспанія чацверты раз у гісторыі выйграла Еўра — і гэта рэкорд ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

«Генерал-шпіц Умка пад кодавым іменем Беленькі». Найлепшыя твіты тыдня9

У Мінску на дзяўчыну, якая вярталася з пляжу, упала дрэва. Яна загінула3

Чэшка Барбара Крэйчыкава перамагла на Уімблдоне-2024

Лукашэнка заявіў пра «ліквідацыю напружанасці на мяжы з Украінай» і выступіў з прымірэнчымі заявамі: «Трэба дамаўляцца»28

Ураган змёў кемпінг на Віліі, паведамляюць пра загінулага3

У Мінску шторм вырываў дрэвы і руйнаваў рэкламныя шчыты ФОТЫ і ВІДЭА15

Па Беларусі коціцца непагадзь, моцныя вятры і залевы ФОТЫ і ВІДЭА2

У мінчука скралі рэчы, пакуль ён купаўся ў Цнянскім вадасховішчы

«Каханне ўсяго майго жыцця». Арына Сабаленка пацвердзіла свае адносіны з бразільскім бізнэсменам16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія чацверты раз у гісторыі выйграла Еўра — і гэта рэкорд ВІДЭА1

Іспанія чацверты раз у гісторыі выйграла Еўра — і гэта рэкорд ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →