Тэатр

Опера Манюшкі ў «хатнім» стылі

У Мінску прайшла першая рэпетыцыя Verbum Nobile.

У зале Палаца прафсаюзаў літаральна некалькі чалавек, якіх музычны Дом «Класіка» запрасіў на першую рэпетыцыю оперы Станіслава Манюшкі Verbum Nobile. Опера ўпершыню будзе паказана гледачам 30 мая і 5а чэрвеня.

Аляксандр Чахоўскі, які спрадзюсіраваў оперу, заўважна хвалюецца – частка ўдзельнікаў пастаноўкі затрымалася на ўрачыстым мерапрыемстве ў Оперным. Чахоўскі выбачаецца перад прэсай за тое, што паказаць оперу ў поўным варыняце не атрымаецца. У выніку прэсе прэзентуюць першую траціну, з якой, што праўда, ужо можна зрабіць высновы пра тое, ці варта наведаць спектакль.

Ад самага пачатку Аляксандр Чахоўскі казаў, што ягоная задача – адкрыць оперу для яе «латэнтных» слухачоў, тых, хто не ходзіць у оперны тэатр ці на канцэрты акадэмічнай музыкі, але патэнцыйна можа ёй зацікавіцца. Паставіць менавіта Манюшку падказаў яму Віктар Скарабагатаў.

Verbum Nobile ставіцца ў Беларусі ўпершыню — першая польская музычная камедыя доўжыцца ля гадзіны, яе першая прэм’ера адбылася ў Варшаве ў 1861годзе, з таго часу оперу ставілі ў Польшчы, ў Расіі, у некаторых еўрапейскіх краінах, аднак да беларускага гледача яна яшчэ не трапляла.

Гісторыя кахання шляхціча Станіслава і дачкі памешчыка Лагоды Зосі пададзена ў «некласічнай манеры» — замест аркестра нанэт музыкаў, адсутнасць дэкарацый і іншыя нехарактэрныя для оперы ўласцівасці. Аднак, апынулася, што опера ў такім выглядзе становіцца насамрэч больш простай для разумення.

Квінтэт струнных і квартэт духавых не спрашчае музыку Манюшкі, аднак яе мелодыка, у параўнанні з версіяй для вялікага аркестра, выступае на першы план, робіцца відавочнай, не губляецца ў паліфаніі гукаў. Насамрэч для гледача да оперы не падрыхтаванага, такая версія будзе больш зразумелай.

Што тычыцца акцёрскага складу, то пра яго казаць дакладна можна будзе ўжо пасля прэм’еры — маладыя выканаўцы роляў Зосі, Станіслава і Барташа цалкам адпавядаюць вобразам герояў Манюшкі.

І што важна, у такім выглядзе, Verbum Nobile прасцей прывезці з гастролямі, на жаль, зараз тэатр «Галерэя» плануе толькі адзін дадатковы паказ — 20 чэрвеня ў Гродне, у «тэатры Тызенгаўза», то бок абласным тэатры лялек.

Каментары

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM7

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM

Усе навіны →
Усе навіны

Японскім дыпламатам не дазволілі прысутнічаць на судзе над японцам

СБУ расказала, што стала вядома з допытаў узятых у палон паўночнакарэйскіх вайскоўцаў4

У Ляхавіцкім раёне ў лесе насмерць замерз мужчына2

УСУ ўпершыню ўзялі ў палон салдат з КНДР5

Вучоныя знайшлі ў мозгу «пункт старэння», які можа быць ключом да даўгалецця1

Пуцін плануе абмеркаваць з Трампам неўступленне Кіева ў NATO1

Памёр прафесар Леанід Цітоў

У Фінляндыі кот Маўры выратаваў свайго гаспадара ад смяротнай небяспекі1

«Думала, у Зябраўку прыляцела». Пад Гомелем, імаверна, выбухнуў беспілотнік4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM7

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM

Галоўнае
Усе навіны →