Хрысціянскія дэмакраты заклікалі не піць на могілках на Радаўніцу
Радаўніцу сёлета святкуюць 14 мая. Традыцыйна ў памінальны дзень людзі наведваюць могілкі. У многіх мясцовасцях Беларусі існуе традыцыя памінаць людзей абедам на могілках.
«Безумоўна, ушанаванне памяці памерлых справа важная, — звяртаецца з гэтай нагоды аргкамітэт партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя. — Ушанаванне памерлых дапамагае людзям узгадаць пра свае карані, пра сваю малую радзіму, адчуць сваю лучнасць з мінулымі пакаленнямі».
Разам з тым БХД называе заганным звычай выпіваць на могілках, у тым ліку і непасрэдна на магілах. «П’янства на магілах продкаў — не ўшанаванне іх памяці, а знявага мінулых пакаленняў». Хадэкі заклікаюць беларусаў «адмовіцца ад гэтай заганнай звычкі і зрабіць прынамсі могілкі зонай вольнай ад алкаголю і п’янства».
* * *
А Вы як мяркуеце: ці гожа выпіваць за памерлых на кладах?
Каментары