абноўлена ў 14:17
Бабёр, які напаў на ката ў Вільні, затрыманы на 14 сутак + фота
У панядзелак у Вільні на тэрыторыю школы, размешчанай па адрасе ул. Друскіё, 11 (гімназія імя Яна Паўла ІІ), зайшоў бабёр.Жывёліна паводзілася агрэсіўна і напала на ката.
Бабра на тэрыторыі школы заўважыў кіроўца таксі. Мужчына ўбачыў, як бабёр напаў на ката, і паспяшаўся пра гэта паведаміць у паліцыю.
На месца здарэння раніцай прыбылі паліцыянты, якія вырашалі, што рабіць з жывёлай — хутка ў школу павінна былі пачаць збірацца дзеці, а бабёр, падобна, нікуды сыходзіць не збіраўся.
Агрэсіўны бабёр зачынены ў каранцін на 14 дзён.Па словах Лаліты Грэблікене, работніцы Асацыяцыі па ахове жывёл, можна было б адпусціць бабра ў
Па бабра прыехалі работнікі каўнаскай службы аховы жывёл. Яны без праблем злавілі яго пры дапамозе пятлі. У скрыні жывёла паводзілася агрэсіўна.
Грэблікене выказала здагадку, што бабёр наўрад ці хворы на шаленства, магчыма, ён агрэсіўна паводзіць сябе, бо напалоханы людзьмі.
«Калі б побач з вамі стаялі нейкія волаты, як бы вы сябе адчувалі?», — сказала спецыяліст і прасіла людзей не набліжацца да клеткі і не фатаграфаваць.
Калі праз 14 дзён высветліцца, што бабёр не хворы, то яго выпусцяць у вадаём.
Каментары