Тэатр11

У Мінску ўпершыню паставяць Verbum Nobile Манюшкі

Опера пераўтворыцца ў камерны музычны спектакль

Камерны музычны тэатр «Галерэя», супольна з Музычным Домам «Класіка» ўпершыню паставіць оперу Станіслава Манюшкі Verbum Nobile («Слова гонару») — што праўда, гэта будзе не опера ў класічным разуменні, а камерны музычны спектакль.

Прадпрымальнік Аляксандр Чахоўскі, апроч таго, што працуе ў сферы ІТ, займаецца прадзюсіраваннем акадэмічнай музыкі — наколькі б дзіўна гэта не гучала.
Разам з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь, прафесарам Віктарам Скарабагатавым, Чахоўскі вырашыў паставіць оперу Манюшкі, чыя прэм’ера ў Польшчы адбылася ў 1861 годзе, а ў Беларусі не ставілася ніколі.

«У мяне такое ўражанне, што апошні, хто ўсур’ёз успрымаў творчасць Манюшкі, гэта Янка Купала, — кажа Віктар Скарабагатаў. — Ён займаўся перакладамі лібрэта да опер Манюшкі.
Калі я вучыўся, у нас Манюшку праходзілі па курсе «Замежная музыка».

Толькі пасля Уладзімір Мархель расказаў мне пра беларускае паходжанне Манюшкі, правёў па ягоных мінскіх мясцінах. Напрыклад, сям’я кампазітара жыла на другім паверсе будынка, дзе зараз месціцца кавярня Byblos. Пасля мы ездзілі на радзіму Манюшкі, у Смілавічы. Давялося паказваць дырэктару беластоцкай оперы, што такое «Страшны двор» — бо гэтая назва мае прывязку да канкрэтнага месца ў Смілавчіах».

Камедыйная опера «Слова гонару» — гэта гісторыя кахання шляхціча Станіслава і дачкі памешчыка Лагоды — бацька дзяўчыны паабяцаў аддаць яе замуж за іншага, замацаваўшы гэтае рашэнне «Словам гонару» шляхты.
Ставіць спектакль малады рэжысёр Алена Медзякова.

Спецыяльна для пастаноўкі ў тэатры «Галерэя» дырыжор Іван Касцяхін перапрацаваў оперу для выканання нанэтам — ансамблем з дзевяці інструментаў. На сцэну выйдуць акцёры рознага веку — ад студэнтаў да оперных зорак.

«Мы хочам такім чынам прыцягнуць да акадэмічнай музыкі яе латэнтнага слухача, — тлумачыць спадар Чахоўскі. — Працаваць для людзей, якія не ходзяць на канцэрты акадэмічнай музыкі праз адсутнасць рэкламы, але патэнцыйна могуць стаць яе аматарамі. То бок тая публіка, якая «дарасла».

Нашыя спектаклі ідуць не болей за адзін акт — гэта падрыхтоўвае слухачоў. Нашая версія «Слова гонару» больш універсальная, чым класічная опера».

Пастаноўкі пройдуць 30 мая і 5 чэрвеня ў мінскім Палацы прафсаюзаў. Таксама 20 мая спектакль пакажуць у Гродзенскім тэатры лялек.

Кошт квіткоў ад 40 000 да 140 000 рублёў.

Каментары1

Сем фактаў пра Макса Каржа, якому пагражае ГУБАЗіК3

Сем фактаў пра Макса Каржа, якому пагражае ГУБАЗіК

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманых у Беларусі мільярдэраў з «Уралкалія» выпусцілі на свабоду1

Выязны «Мак.бай» у Маладзечне сабраў вялізныя чэргі. А што з цэнамі?9

Астапеня ацаніў, колькі беларусаў падтрымлівае бел-чырвона-белы сцяг27

Генпракуратура хоча вярнуць у Беларусь Крыж Ефрасінні Полацкай, слуцкія паясы і сані Напалеона14

Стане яшчэ халадней. Але дзякуй, што пакуль без снегу2

Выпускнік мінскай беларускамоўнай гімназіі скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. Вось дзе ён цяпер працуе24

Трагедыя ў Мінскім раёне: загінулі двое дзяцей

Мужчына, які ўдарыў малатком па сцяне Крамля, аказаўся не беларускім палітвязнем, а яго поўным цёзкай

Змянілі тэрмін уручэння позвы на вайсковыя зборы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сем фактаў пра Макса Каржа, якому пагражае ГУБАЗіК3

Сем фактаў пра Макса Каржа, якому пагражае ГУБАЗіК

Галоўнае
Усе навіны →