Віцэ-прэзідэнт канфедэрацыі літоўскіх прамыслоўцаў Гедымін Райніс прызнае, што ў бізнэс-адносінах з Беларуссю пэўныя праблемы існуюць, але, на шчасце для літоўскага бізнэсу, невялікія.
Паводле яго словаў, бізнэсоўцы пакідаюць прыняцце рашэнняў літоўскім палітыкам, аднак просяць кожнае з іх пралічыць і ў асноўным задаволеныя палітыкай у адносінах паміж Вільняй і Мінскам. Г. Райніс пры гэтым адзначыў, што літоўскі бок не зусім задаволены працэсам прыватызацыі ў Беларусі.
Пагрозы, якія гучалі з вуснаў Аляксандра Лукашэнкі аб пераводзе грузапатоку з балтыйскіх партоў у расійскія, на думку Райніса, хутчэй адрасаваныя палітыкам, хоць насцярожваюць і бізнэсоўцаў. Пры гэтым Клайпедскі порт, запэўнівае ён, прывабны для беларусаў, пра што кажа тое, што трэцяя частка яго грузаў — беларускія.
На думку Райніса, перспектывы работы з Мытным саюзам Расіі, Беларусі і Казахстана для літоўскіх бізнэсоўцаў выглядаюць прывабнымі.
— Як літоўскія прадпрымальнікі глядзяць на ўмовы працы ў Беларусі?
— Мы шмат працуем разам па імпарце, экспарце, інвестыцыйных праектах, і, зразумела, пэўныя праблемы ёсць. На шчасце, яны для літоўскага бізнэсу невялікія. Пачнем з тэхнічных праблем: гэта праход мяжы, асабліва для трэйлераў кампаніі Linava. Адстаяць у чарзе некалькі сутак — гэта страты. Мы не зусім задаволеныя працэсам прыватызацыі ў Беларусі. Калі я кажу «мы», гэта азначае не толькі Літву, але і іншых інвестараў.
— Гэта значыць, Літву запрашаюць да ўдзелу ў прыватызацыі ў Беларусі?
— Зразумела, запрашаюць. Мы атрымалі вельмі выразны адказ ад міністра эканомікі Беларусі, што з дапамогай Сусветнага банка яны распрацоўваюць канцэпцыю малой прыватызацыі. Прыватызацыі не асобных прадпрыемстваў, а ў больш масавым маштабе. Што да нашых інвестыцый (у мэблевую прамысловасць, кампанія Arvi ідзе ў Беларусь), то з органамі мясцовага кіравання заключаныя дамовы, і, у прынцыпе, ніякіх праблем няма.
Калі казаць аб
— Як літоўскія бізнэсоўцы глядзяць на палітычны складнік адносін Літвы і Беларусі?
— Наша пазіцыя ясная. Палітычныя рашэнні прымаюць палітыкі, толькі мы просім, каб гэтыя рашэнні былі ацэненыя і пралічаныя наступствы для ўсіх бакоў, уключаючы бізнэс і бюджэт. Мы не ўплываем, але просім, каб любое палітычнае рашэнне было пралічанае.
— Умовы для вядзення бізнэсу ў Літве і Беларусі розныя, гэта дзве розныя сістэмы. Часта даводзіцца чуць, пра гэта падчас
— Каб адчуваць сябе бяспечна на 100%, то, напэўна, не. Вялікія інвестыцыі канцэрнаў SBA, Medienos grupe і Arvi былі пачатыя з дамоваў і выразных інвестыцыйных пагадненняў з органамі кіравання адпаведных абласцей або свабодных эканамічных зон. Гэта значыць, магчымыя варыянты былі абумоўленыя загадзя. Пакуль ніякіх сур’ёзных праблем не было. Былі праблемы з субкантрактамі, але гэта чыста тэхнічныя моманты.
Усяго ж у Беларусі 500 прадпрыемстваў з большай ці меншай доляй літоўскага капіталу. Мы ў Вільні знаходзімся за 50 км ад мяжы. Найбліжэйшыя краіны — Латвія, Калінінградская вобласць і Беларусь, вось нашы асноўныя напрамкі, плюс, вядома, такія гіганты, як Расія, Германія ці Вялікабрытанія. Так што праблемы ёсць, але наш бізнэс просіць Беларусь трымаць макраэканамічныя паказчыкі, каб не было вагання валют. Што нам трэба ад кіраўніцтва Беларусі — гэта трымаць макраэканамічную стабільнасць.
— Прэсінгу з боку дзяржаўнай улады Беларусі літоўскія бізнэсоўцы не адчуваюць?
— Вялікага — не. Мы толькі з асцярогай гаворым аб частковай прыватызацыі, калі застаецца так званая «залатая акцыя», гэта насцярожвае. Ёсць такія выпадкі, як, напрыклад, з праектам спадара Раманава. Але хоць ён падаў у беларускі арбітраж, я не ўпэўнены, што ён меў рацыю.
— Літоўскіх прадпрымальнікаў цікавіць перспектыва працы з Мытным саюзам?
— Зразумела, так. Трэйлеры пасля перасячэння
Гэта будуць пытанні, якія датычаць не толькі нашага бізнэсу, але бізнэсу ў больш шырокім сэнсе — еўрапейскага. У працы ўнутры Мытнага саюза яшчэ ёсць непаладкі ва ўзаемаадносінах нацыянальных і нормаў МС. Але гэта тэхнічныя моманты, іх мы можам вылавіць і папрасіць іх ліквідаваць. Але сам факт таго, што сістэма ўніфікаваная і Мытны саюз — гэта досыць вялікі рынак, які ўключае тры дзяржавы, прыцягвае бізнэсоўцаў, яны ацэньваюць гэта станоўча.
— Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка пагражаў перавесці беларускі грузапаток з балтыйскіх партоў ў расійскія. Як вы ацэньваеце такія заявы? Як успрымаюць такія заявы літоўскія бізнэсоўцы?
— У прынцыпе, гэта рэальна. Але Клайпедскі порт прывабны, і прычына такога рашэння можа быць толькі палітычнай. Абыход латвійскіх партоў або клайпедскага порта будзе каштаваць крыху даражэй, але не настолькі, каб такое рашэнне не магло быць прынятае. Такія рэчы кажа палітык для палітыкаў. Мы з пэўнай насцярожанасцю слухаем такія заявы. Гэта не стоадсоткавая пагроза і пакуль словы, але, у прынцыпе, партавікі разлічылі такі сцэнар.
— Ці задаволеныя літоўскія бізнэсоўцы эканамічнай палітыкай Літвы ў адносінах з Беларуссю?
— Я думаю, у асноўным так. Факты паказваюць, што інвестыцыі растуць, і гэты форум, калі мы запрасілі і беларускага, і літоўскага прэм’ераў, была прадстаўнічая дэлегацыя міністраў і іх прадстаўнікоў, паказвае на пашану да дзелавых людзей, якія сабраліся ў Клайпедзе (усяго ў форуме ўзяло ўдзел каля 400 чалавек) .
— Як вы ставіцеся да размоваў пра эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі?
— Гэта насцярожвае, але не настолькі, каб бізнэс адлучыўся ад Беларусі.
Каментары