Раніцай у панядзелак у Вільні адбылося няшчасце. Мяркуюць, што на агляднай пляцоўцы, з якой адкрываецца цудоўны від на Стары горад, было здзейсненае самагубства -- знойдзеныя парэшткі згарэлага чалавека.
У 06.08 гадзін раніцы ратавальнікам па тэлефоне паступіла паведамленне, што ў Вільні, на агляднай пляцоўцы па вул. Субачус, 24 гарыць чалавек.
На месца здарэння былі высланы сілы пажарных, інфармацыя перададзеная на станцыю хуткай дапамогі і ў камісарыят паліцыі.
DELFI высветліла, што пра няшчасны выпадак паведаміў чалавек, які шпацыраваў з сабакам.
Службы выратавання, якія прыбылі на месца, ужо нічым не маглі дапамагчы, чалавек быў мёртвы. Побач ляжаў развітальны ліст.
Асоба чалавека пакуль не высветленая, ясна, што гэта мужчына, аднак век па парэштках вызначыць было немагчыма.
Каментары