Улады ЗША афіцыйна прад'явілі абвінавачванні Джахара Царнаеву, які падазраецца ў арганізацыі выбухаў падчас бостанскага марафону. Пра гэта ў панядзелак 22 красавіка, паведамляе Reuters са спасылкай на прадстаўніка федэральнага суда.
Абвінавачванні былі прад'яўленыя ў бальнічнай палаце, дзе знаходзіцца Царнаеў, у прысутнасці суддзі.
Агенцтва не ўдакладняе пункты абвінавачвання. Раней Associated Press паведамляла, што федэральныя ўлады выставяць Царнаеву абвінавачванні ў арганізацыі тэракту, а ўлады штата Масачусэтс - у забойстве паліцэйскага.
Каментары