ЕС адмяніў свае гандлёва-эканамічныя і візавыя санкцыі супраць Бірмы ў адказ на яго палітычную праграму рэформаў у гэтай краіне.
Санкцыі былі часова прыпыненыя летась; поўная адмена санкцый наступіла пасля кансультацый Брусэля з лідарам бірманскай апазіцыі Аун Сан Су Чжы, якая прызнала, што прагрэс Бірмы на шляху рэформаў заслугоўвае такога кроку.
Міністры замежных справаў ЕС, якія прынялі рашэнне аб адмене гандлёва-эканамічных і візавых санкцый супраць Бірмы на сустрэчы ў Люксембургу, пакінулі без зменаў эмбарга на пастаўкі зброі ў Бірму.
Яго адміністрацыя вызваліла шмат палітычных зняволеных і паслабіла цэнзуру.Рашэнне аб адмене санкцый было прынята ў адказ на палітычныя рэформы, што праводзіць прэзідэнт Бірмы Тэйн Сэйн, які прыйшоў да ўлады пасля выбараў у лістападзе 2010 года.
Аун Сан Су Чжы, якая на працягу шматлікіх гадоў знаходзілася пад хатнім арыштам, цяпер з'яўляецца дэпутатам парламента Бірмы, дзе апазіцыя мае невялікае прадстаўніцтва.
Каментары