Культура

У Мінску Фэст экскурсаводаў наведалі каля 1800 чалавек

Фэсту паспрыяла добрае надвор’е.

У гэтым годзе арганізатрам ужо не трэба было шукаць экскурсаводаў, яны самі тэлефанавалі і прапаноўвалі свае маршруты.
У некаторых абласных гарадах знайшліся ініцыятары, якія ўзялі на сябе падрыхтоўку і каардынацыю экскурсій і нават міні-фэстаў у сваіх мясцовасцях.
Да нас далучылася ініцыятыўная група праекта «Дотык да Мінска» з прапановай сумеснай распрацоўкі экскурсій для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, раварысты з Брэста прапанавалі правесці ў межах акцыі велапрабег з экскурсіяй па фартах Брэсцкай крэпасці.
У гэтым годзе «Фэст» падтрымаў Дэпартамент па турызму Міністэрства спорта і турызма Беларусі.

У Мінску за 2 дні прайшло 57 экскурсій. Былі традыцыйныя маршруты, такія як Плошча Незалежнасці, Дубрава Чапскага, Мінск Татарскі. Былі зусім новыя цікавыя тэмы: упершыню праведзена экскурсія па мясцінах Станіслава Манюшкі з завяршальным міні-кацэртам ад гурта Doux Souvenir, па адрасах мінскіх фотамайстэрняў ХІХ — пач. ХХ ст., па архітэктуры мінскага «сталінскага ампіру», па Кастрычніцкай плошчы і шмат іншых.

У гэтым годзе ў Мінску прайшло ажно 3 экскурсіі, спецыяльна распрацаваныя для дзяцей: па бібліятэцы імя Астроўскага, па Траецкім прадмесці і Лошыцкім парку.
У Лошыцкім парку анімцыя экскурсіі была рэалізаваная дзякуючы народнаму літаратурнаму тэатру «Жывое слова» (БДПУ імя М. Танка).

Веласіпедысты таксама не адставалі. Акрамя брэсцкай экскурсіі у аматараў ровараў была магчымасць праехаць па Вяснянцы і па мясцінах Караля Чапскага, а таксама пазнаёміцца з цікавосткамі Заслаўя (гэтая экскурсія ладзілася турыстычным прадпрыемствам Greenteam).

У межах «Фэста экскурсаводаў» дзякуючы ініцыятыве «Дотык да Мінска» упершыню была праведзена экскурсія для людзей з праблемамі зроку, а таксама інтэграваная экскурсія для людзей з праблемамі апорна-рухальнага апарата.

Некалькі экскурсій, якія праходзілі ў мікрараёнах, былі прарэкламаваныя пры дапамозе мясцовых ЖЭСаў спецыяльнымі папяровымі абвесткамі, таму на іх таксама прыйшло досыць шмат народу, прычым менавіта жыхароў гэтых мікрараёнаў. Агульная колькасць людзей, якія наведалі экскурсіі ў Мінску ў гэтыя 2 дні, — каля 1800 чалавек. Гэта вялікая колькасць нават для 57 маршрутаў, але экскурсаводы моцна стараліся, каб усе іх добра пачулі.

Традыцыйна добра паставіліся да правядзення экскурсій і настаяцелі мінскіх храмаў, большасць з які расчыніла свае дзверы для цікаўных менчукоў.

З рэгіянальных гарадоў найбольш актыўна праявіла сябе Гродна, дзе прайшло 12 экскурсій. Цікавая таксама атрымалася праграма ў Полацку, Віцебску, Гомелі, Слуцку. Асабліва хацелася б адзначыць Брэст, які так актыўна падключыўся ўпершыню і дзе прайшло 5 экскурсій, сярод якіх велапрабег на 250 чалавек! Таксама прайшлі экскурсіі яшчэ ў 2 дзесятках гарадоў і мястэчак Беларусі. Агулам экскурсіі ў рэгіёнах наведала каля 650 зацікаўленых асобаў.

Аргкамітэт выказвае падзяку ўсім экскурсаводам за іх удзел у Фэсце, валанцёрам, якія вельмі дапамаглі ў арганізацыі і правядзенні экскурсій, турыстычным прадпрыемствамі Greemteam, Тандэм Тур, Мерцана за удзел у падрыхтоўцы і правядзенні экскурсій.
Творчым калектывам Doux Souvenir тэатру «Жывое слова», Аляксандру Галкоўскаму і Веры Паклонскай за ўпрыгожванне і тэатральнае напаўненне некаторых экскурсій.

Асобная вялікая падзяка — кампаніі «Каляровы кот» за раздрукоўку паштовак.

Дзякуй усім арганізатрам і экскурсаводам у рэгіёнах.

Дзякуй віялікі ўсім! Мы спадзяемся, што ўсе гэтыя экскурсіі дапамаглі жыхарам беларускіх гарадоў і мястэчак крыху бліжэй пазнаёміцца з тымі будынкамі, плошчамі, ланшафтамі, храмамі, праспектамі, палацамі і сядзібамі, побач з якімі яны жывуць і ходзяць кожны дзень.

Каментары

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў9

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі запускаюць рэаліці-шоу для блогераў, галоўны госць — Вольга Бузава8

Удзельніка «X-фактара» арыштавалі за палітыку — хутка будзе суд1

У Гарадку за экстрэмізм асудзілі музыку, якога не аднойчы прызнавалі найлепшым работнікам культуры Прыдзвіння

Цемнаскуры акцёр Паапа Эсіеду можа сыграць Северуса Снэйпа ў новым «Гары Потэры»1

Пенсіянера з Астравецкага раёна аштрафавалі на 2000 рублёў. Магчыма, за колер альтанкі ў двары

Spotify апублікаваў штогадовы рэйтынг самых папулярных артыстаў года4

У Румыніі будуць судзіць замежніка, які планаваў дыверсіі па ўказанні Расіі

«ЗША павінны адмовіцца ад змены рэжыму ў Беларусі». Амерыканскі эксперт — пра «мягкую перазагрузку» адносін з Беларуссю45

Жыхару Наваполацка выставілі абвінавачванне ў тэрактах на БАМе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў9

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў

Галоўнае
Усе навіны →