Грамадства22

У пад'ездах інвалідаў-вазочнікаў будуць бясплатна ўсталёўваць пад'ёмнікі

Яны каштуюць 5-8 мільёнаў рублёў. Прылады, якімі абсталююць пад'езды дзяржаўныя выканаўчыя органы, каштуюць каля 170-190 млн.

Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-вазочнікаў распачала праект, накіраваны на стварэнне ў Беларусі даступнага жылля для людзей, якія перасоўваюцца на вазках. У рамках праекта плануецца наладзіць вытворчасць пад'ёмных прылад для інвалідаў у вазках на ўзровень першага паверха. Кошт вырабу новага віду пад'ёмнікаў у 34 разы менш, чым аналагаў, якія выкарыстоўваюцца сёння ў Беларусі. Пад'ёмныя прылады плануецца вырабляць за кошт сродкаў, атрыманых ад ахвяраванняў, і ўсталёўваць бясплатна для інвалідаў.

Сёння ў Беларусі толькі адзін з дзесяці інвалідаў-вазочнікаў можа самастойна выходзіць з дому, у выніку «пажыццёвы тэрмін зняволення» у сваіх кватэрах «адбывае» каля 19 тысяч людзей у вазках.
Дадзеная праблема абумоўлена тым, што большасць жылых дамоў маюць у пад'ездзах прыступкі, якія вядуць да ўзроўню першага паверха. Каб інвалід-вазочнік здолеў выйсці з такога дома, неабходна ўсталяваць у яго пад'ездзе спецыяльны пад'ёмны механізм. У год у Беларусі дзяржаўныя выканаўчыя органы абсталёўваюць каля 25 пад'ездаў электрычнымі пад'ёмнікамі. Калі б хто-небудзь паставіў мэту забяспечыць усім беларускім інвалідам-вазочнікам магчымасць самастойна выходзіць на вуліцу, пры такіх тэмпах ўстаноўкі прылад, яму бы спатрэбілася 760 гадоў. Асноўнай прычынай павольнай ўстаноўкі пад'ёмнікаў з'яўляецца іх высокая цана. Прылады, якімі абсталююць пад'езды дзяржаўныя выканаўчыя органы, каштуюць каля 170-190 млн. бел. рублёў кожны.

ГА «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-вазочнікаў» («РАІВ») запатэнтавала ўласную распрацоўку пад'ёмнага механізму для пад'ездаў дамоў. Дадзены пад'ёмнік мае простую канструкцыю і вельмі нізкі кошт вырабу ў параўнанні з аналагамі — каля 5 млн. беларускіх рублёў за механічны асобнік і каля 8 млн. бел. рублёў за пад'ёмнік з электраматорам.
На сённяшні дзень у Беларусі ўжо ўстаноўлены і паспяхова працуюць тры такія пад'ёмныя прылады.

Асацыяцыя інвалідаў-вазочнікаў пачынае праект, накіраваны на стварэнне ў Беларусі простай сістэмы пераабсталявання недаступнага жылля для інвалідаў. Ужо цяпер любы беларускі інвалід-вазочнік, які не мае магчымасці самастойна выйсці з дому, можа падаць заяўку на ўстаноўку ў яго пад'ездзе пад'ёмніка.
Асацыяцыя праверыць заяўку і паставіць яго ў чаргу на пераабсталяванне пад'езда. Пад'ёмныя механізмы плануецца вырабляць бясплатна для тых, хто патрэбу, за сродкі, атрыманыя ад ахвяраванняў прыватных і юрыдычных асоб.
Тым, хто не хоча чакаць, можна усталяваць пад’ёмнік за ягоны кошт без чаргі.
У выніку рэалізацыі гэтага праекта чакаецца павелічэнне колькасці інвалідаў-вазочнікаў, якія вядуць самастойны лад жыцця і працуюць. Акрамя таго пад'ёмнікі ў пад'ездах значна спросцяць жыццё мамам з малымі ў дзіцячых вазках.

Першыя тры «пілотныя» пад'ёмныя прылады плануецца ўсталяваць у розных рэгіёнах краіны да канца вясны.
Зараз ГА «РАІВ» дамаўляецца з рознымі беларускімі прадпрыемствамі аб вырабе дэталяў пад'ёмнікаў і выбірае людзей, якія перасоўваюцца ў інвалідных вазках і у чыіх пад'ездах будуць устаноўлены першыя пад'ёмныя прылады.
Падаць заяўку на ўстаноўку пад'ёмніка можа любы інвалід-вазочнік, запоўніўшы анкету і выслаўшы яе на email [email protected].

У межах праекта будуць зняты відэаролікі пра змены ў жыцці трох інвалідаў-вазочнікаў, у пад’здах якіх будуць устаноўлены пад'ёмныя механізмы. Таксама асацыяцыя правядзе ў траўні конкурс фатаграфій «Фота з майго акна» для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якія не маюць магчымасці выйсці з дома і бачаць свет толькі праз свае вокны.

У праекце прымаюць удзел чальцы грамадзянскай кампаніі «Даступнасць» — ГА «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-вазочнікаў», ГА «Беларускае таварыства інвалідаў», ПУ «Офіс па правах людзей з інваліднасцю», ГАГА «Інваліды-спінальнікі» (г. Гомель).

Падрабязней пра ГА «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-вазочнікаў» чытайце на сайце арганізацыі.

Каментары2

Выйшла на свабоду Антаніна Канавалава, давераная асоба Ціханоўскай у 2020 годзе1

Выйшла на свабоду Антаніна Канавалава, давераная асоба Ціханоўскай у 2020 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты35

Мінчук падышоў да зборшчыкаў за Лукашэнку і выказаў, што пра яго думае. Атрымалася крыміналка8

Назва ад кінатэатра, выгляд ад аўтара віцебскай піраміды, на верхнім паверсе — дзеці. Што вядома пра гандлёвы цэнтр, які гарэў у Віцебску2

Бізнэсу аддалі 10-15% ад дапамогі Еўрасаюза Беларусі — Ягораў адказвае на крытыку з боку Латушкі25

Падчас пажару ў віцебскім ГЦ пацярпелі 15 чалавек, з іх 2 работнікі МНС2

Сала па 35 рублёў, шмат садавіны і навагодніх тавараў. Якія цэны на Камароўцы перад святамі?1

Пажар у віцебскім гандлёвым цэнтры ліквідавалі, спатрэбілася чатыры з паловай гадзіны1

У Расіі заблакавалі Viber14

«Рускіх і ўкраінцаў можна параўноўваць з ханьцамі». Мядзведзеў тлумачыць кітайцам прычыны вайны ва Украіне на блізкіх ім прыкладах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшла на свабоду Антаніна Канавалава, давераная асоба Ціханоўскай у 2020 годзе1

Выйшла на свабоду Антаніна Канавалава, давераная асоба Ціханоўскай у 2020 годзе

Галоўнае
Усе навіны →