Каардынатар кампаніі «Справаводства па-беларуску» Ігар Случак атрымаў адказ ад бабруйскага футбольнага клуба «Белшына» наконт папулярызацыі беларускай мовы.
У ім гаворыцца, што ў сезоне 2013 рэклама хатніх гульняў (ролікі, банэры, афішы) афармляецца па-беларуску.
Пры гэтым гендырэктар клуба Генадзь Варакса падкрэслівае, што на дадзены момант у поўнай меры выкарыстанне беларускай мовы ў вучэбна-трэніровачным працэсе немагчымае, бо ў складзе каманды ёсць гульцы, якія не валодаюць мовай на належным узроўні.
Напрыканцы ліста выказваецца спадзяванне, што ў будучыны клуб здолее пашырыць сферы выкарыстання беларускай мовы не толькі ў часе спаборніцтваў. Але і ў паўсядзённым жыцці.
Каментары