Бойня ў расійскім Белгарадзе — невядомыя расстралялі шэсць чалавек, у тым ліку 14-гадовую школьніцу
Маладая жанчына 1986 г.н. памерла ад раны ў бальніцы.
22 красавіка ў расійскім Белгарадзе невядомыя расстралялі шэсць чалавек, паведамляе
Пяць чалавек загінулі на месцы, у тым ліку 14–гадовая школьніца. Маладая жанчына 1986 г.н. памерла ад цяжкай раны ў бальніцы.
Па дадзеных расійскай паліцыі, інцыдэнт адбыўся каля крамы «Паляванне». Невядомыя пад’ехалі да крамы на BMW цёмнага колеру, выйшлі з аўтамабіля і адкрылі стральбу спачатку на вуліцы, а затым у краме.
Дадзеныя аб дакладным колькасці нападнікаў разыходзяцца. Першапачаткова паведамлялася, што страляў адзін мужчына, але затым з’явіліся дадзеныя, што іх было двое. Па папярэдніх дадзеных, пры нападзе было выкарыстана паляўнічая стрэльба.
Раён, дзе могуць знаходзіцца нападнікі, ачэплены. Паліцыя лічыць, што стральба магла быць спробай разбойнага нападу на краму.
Паведамляецца таксама, што сярод загінулых —
Пазней следчыя паведамілі, што адзін з нападнікаў раней быў судзімы. Ён вызваліўся з турмы летась.
Відэа «Россия 24».
Каментары