Назарбаеў прапанаваў біць палкамі па «мяккім месцы» дробных хуліганаў
Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў даручыў акіматам Астаны зрабіць больш жорсткім пакаранне за пакінутае смецце на вуліцах горада.
"Пастаянна трэба ў СМІ праводзіць размовы з астанчанамі, паказваць гэта (смецце на вуліцах) і караць. Прыняць адмысловае рашэнне масліхата, каб зрабіць больш жорсткім пакаранне, «каб біла» па кішэні такіх людзей».
Ён адзначыў, што ніякія прыгожыя будынкі, музеі не павысяць культуру жыхароў, пакуль усе яны не будуць імкнуцца да парадку і чысціні на вуліцах.
«Будуем спартыўныя аб'екты, але заходзяць туды, садзяцца, рэжуць сядзенні. У Алматы ўвялі метро, а там гадзяць, лепяць жуйкі. Вось гэта і ёсць культура чалавека.Ён не паважае працу людзей, якія рабілі гэта, ён не паважае сябе. На праходах па вуліцах тое ж самае. Стаіць сметніца, а кідаюць міма. За гэта ў Сінгапуры вызначаецца 50 палак па мяккім месцы і 500 даляраў штраф.
Трэба так выхоўваць, іншага выйсця няма», -- дадаў кіраўнік Казахстана.
Каментары