Расійскі шоумэн Мікіта Джыгурда набыў 39 тысяч акцый сацыяльнай сеткі Facebook.
Джыгурда выклаў у Інтэрнэт відэапасланне, дзе паведамляе пра буйное ўкладанне — эпатажны акцёр патраціў мільён даляраў на акцыі Facebook, стаўшы саўладальнікам кампаніі. Аператарам здзелкі выступіла трэйдынгавая кампанія United Traders, адна з найбуйнейшых у Расіі.
Першапачаткова Джыгурда хацеў набыць акцыі «Укантакце», аднак спазніўся з укладам.
У фінальнай частцы відэапаслання Джыгурда звярнуўся да Марка Цукерберга, стваральніка Facebook, спрагназаваўшы хуткую сустрэчу на пасяджэнні рады дырэктараў.
Каментары