Баявік Ўільяма Фрыдкіна з Бэнісіё Дэль Тора і Томі Лі Джонзам
СТВ, 00.05
Агенты ФБР бясьсільныя злавіць у лясах Арэгона забойцу. Яны зьвяртаюцца да адстаўнога спэцназаўца-паляўнічага (Томі Лі Джонз). Толькі ён здольны адшукаць свайго былога вучня Гэлема (Бэнісіё Дэль Тора), генія забойства й маскаваньня, які пасьля чарговага вайсковага канфлікту зьехаў з глузду й палюе на бязьвінных людзей.
Ўільям Фрыдкін – рэжысэр “Экзарцысту” і “Францускага сувязнога” не згубіў навыкаў, але стужка саступае яго ранейшым карцінам.
Томі Лі Джонз – у традыцыйнай ролі перасьледніка.
Каментары