Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька даручыў разгледзець магчымасць увядзення ў Мінску штрафу за раскідванне смецця ў грамадскіх месцах. Пра гэта ён заявіў сёння на аператыўнай нарадзе.
«Аддзел гарадской гаспадаркі гарвыканкама як органа структуры сістэмы дзяржкіравання павінен ініцыяваць адпаведную прапанову, і ўнесці на разгляд дэпутатам», -- сказаў Мікалай Ладуцька.
Намеснік начальніка аддзела гарадской гаспадаркі Анатоль Дасюкоў выказаў упэўненасць у тым, што ў Мінску ўжо наспела неабходнасць прыняцця мер адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне жыхарамі санітарнага стану тэрыторыі горада.
«Актыўнае раставанне снегу прадэманстравала вялікую колькасць смецця, пакінутага жыхарамі Мінска гэтай зімой, асабліва на прылеглых да жылых дамоў тэрыторыях. Увядзенне штрафу дазволіць выхаваць у людзях адказнасць і павага да працы камунальнікаў, -- сказаў ён. -- Бурная эканоміка горада патрабуе і яго прывабнага вонкавага выгляду».
Анатоль Дасюкоў таксама падкрэсліў, што ў Мінску могуць аштрафаваць за выкіданне смецця з вокнаў аўтамабіляў на суму ад 1 да 2 базавых велічынь, аднак гэтая мера адміністрацыйнага ўздзеяння практычна не ўжываецца.
У Чэхіі штраф за раскідванне смецця складае 50 еўра, у Вялікабрытаніі - 57 еўра, у Іспаніі - 90 еўра, у Швецыі - 170 еўра, у Сінгапуры - 500 еўра. Парушальнікамі правілаў санітарнага стану ў гэтых краінах з'яўляюцца ў асноўным турысты, бо ў саміх жыхароў у асноўным сфарміравана культура паводзін.
Каментары