Улада66

Новым міністрам энергетыкі прызначаны Уладзімір Патупчык

Новым міністрам энергетыкі Беларусі прызначаны Уладзімір Патупчык. Адпаведнае рашэнне прыняў 22 красавіка Аляксандр Лукашэнка, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Лукашэнка таксама даў згоду на прызначэнне Яўгена Воранава генеральным дырэктарам дзяржаўнага вытворчага аб’яднання электраэнергетыкі «Белэнерга». Ранейшая пасада Воранава — гендырэктар РУП «Мінскэнерга».

Нагадаем, адстаўкі ў энергетычнай галіны адбыліся пасля нарады 16 красавіка, на якой Лукашэнка падвергнуў рэзкай крытыцы працу Мінэнерга.
Кіраўнік дзяржавы, у прыватнасці, заявіў, што вельмі незадаволены працай энергетычнага комплексу, запатрабаваў дэталёва праверыць абгрунтаванасць фарміравання тарыфаў на цепла-і электраэнергію. Энергетыкі ў нас сфармавалі «дзяржава ў дзяржаве», з элементамі мафіі і банды, заявіў Лукашэнка.

Практычна адразу пасля нарады пасадаў пазбавіліся міністр энергетыкі Аляксандр Азярэц («за правалы ў кіраванні энергетычнай галіной»), яго першы намеснік Эдуард Таўпянец і гендырэктар «Белэнерга» Аляксей Шырма.

***

Уладзімір Патупчык нарадзіўся 17 лістапада 1958 г. у Светлагорску Гомельскай вобл. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры прэзідэнце РФ.

У 1990–1998 гадах — намеснік старшыні Светлагорскага гарадскога савета народных дэпутатаў, намеснік старшыні, першы намеснік старшыні Светлагорскага гарвыканкама. З 1998 па 2004 гады — старшыня камітэта па эканоміцы і рыначных адносінах Гомельскага аблвыканкама, старшыня Мазырскага гарвыканкама, намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама.

У 2004 годзе прызначаны памочнікам прэзідэнта Беларусі — галоўным інспектарам па горадзе Мінску.

З 2006 па 2009 гады — міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі. У 2009–2010 гадах — намеснік прэм’ер-міністра.

17 чэрвеня 2011 года быў абраны намеснікам старшыні савета рэспублікі.

Каментары6

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Усе навіны →
Усе навіны

Беспілотнікі нанеслі ўдар па складзе боепрыпасаў у Карачаве Бранскай вобласці Расіі2

У расійскім Тальяці 13-гадовая дзяўчынка зарэзала малалетніх сясцёр17

Палесцінскія журналісткі атрымалі прэмію ў гадавіну нападу на Ізраіль. Алексіевіч падтрымала іх58

«Нас адкінулі ў сакавік 2022 года». Z-блогеры ў шаленстве ад блакіроўкі Discord5

Вальфовіч расказаў пра новую ідэю прызыву з запасу12

Тэйлар Свіфт узначаліла рэйтынг самых багатых жанчын-музыкантаў

МНС папярэдзіў пра туман

Журналіст: Трамп, пакінуўшы Белы дом, размаўляў некалькі разоў з Пуціным5

Былы ўдзельнік ад Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні» адкрыў у Канадзе танцавальную студыю6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Галоўнае
Усе навіны →